25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР прадказаў Беларусі дэвальвацыю і падзенне ВУП

3
ЕБРР прадказаў Беларусі дэвальвацыю і падзенне ВУП

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця апублікаваў прагноз.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) чакае зніжэння ВУП Беларусі паводле вынікаў 2020 года на 3,5%, гаворыцца ў апублікаваным у чацвер абноўленым аглядзе ЕБРР «Рэгіянальныя эканамічныя перспектывы», паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Каментуючы сітуацыю ў гэтым годзе, ЕБРР канстатаваў пагаршэнне справавога асяродку ў Беларусі ў сувязі з доўгімі масавымі пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні. У сувязі з гэтым ЕБРР падкрэслівае пагрозу для беларускага IT-сектару, які заставаўся асноўным драйверам росту эканомікі Беларусі ў першай палове гэтага года, кампенсуючы пагаршэнне сітуацыі ў перапрацоўчай прамысловасці праз пандэмію каранавірусу.

У аглядзе адзначаецца:

«Масавыя пратэсты, выкліканыя прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні, выклікалі дадатковыя збоі ў эканамічнай актыўнасці і агульнае пагаршэнне справавога асяродку, што дадаткова пагоршыць перспектывы росту і можа паставіць пад пагрозу арыентаваны на экспарт лічбавы сектар – адну з рэдкіх яркіх плямаў падчас пандэміі»

Эксперты банка таксама адзначаюць негатыўны ўплыў чарговай дэвальвацыі беларускага рубля і значнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў краіны.

«Нацыянальная валюта зноў апынулася пад ціскам, абясцэніўшыся на 21% цягам студзеня – жніўня 2020 года, а замежныя рэзервы знізіліся з гістарычнага максімуму $ 9,4 млрд на канец 2019 года да $ 7,5 млрд у жніўні 2020 года», – адзначаецца ў аглядзе.

Што гэта значыць?

Міжнародныя інстытуты скептычна ацэньваюць перспектывы росту беларускай эканомікі ў найбліжэйшыя гады. Так, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings прагназуе зніжэнне ВУП Беларусі ў 2020 годзе на 4%. Іншыя арганізацыі чакаюць падзення ВУП Беларусі на 4-6% у 2020 годзе на фоне негатыўнага ўплыву глабальнай пандэміі каранавірусу. Між тым магчымы ўплыў на ВУП краіны палітычнага крызісу ў краіне імі яшчэ не агучваўся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках