29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У актывісткі з Дуброўна Наталлі Стрэльчанкі сканфіскавалі тэхніку

4
У актывісткі з Дуброўна Наталлі Стрэльчанкі сканфіскавалі тэхніку
НАТАЛЛЯ СТРЭЛЬЧАНКА

Яна ўжо напісала скаргу ў пракуратуру.

У Дуброўне некалькі супрацоўнікаў міліцыі з панятымі прыйшлі ў дом актывісткі Наталлі Стрэльчанкі, дзе яна жыве разам са сваімі непаўналетнімі дзецьмі, паведамляе «Витебская весна».

З санкцыі пракуратура горада Берасця міліцыя правяла агляд памяшкання, у выніку якога ў актывісткі канфіскавалі смартфон, два старыя мабільныя тэлефоны і жорсткі дыск кампутара. У Наталлі ўзялі адбіткі пальцаў.

Са слоў Наталлі Стрэльчанкі, ніякіх дакументаў ёй не паказалі. Яна ўжо напісала скаргу ў пракуратуру.

Са слоў Наталлі, падставай для распачынання справы стала знойдзенае міліцыяй у сацыяльных сетках паедамленне, якое нібыта апублікаваў яе муж Віктар Бугаёў. На думку супрацоўнікаў МУС, Бугаёў у сваёй публікацыі абразіў старэйшага інспектара праваахоўных органаў Берасця, капітана міліцыі Андрэя Хвесюка. Месцам «злачынства» названы дом актывісткі, дзе прапісаны яе муж.

Пры гэтым сам Віктар Бугаёў больш за тры гады жыве ў Швэцыі, куды з'ехаў ад пераследаў уладаў. У Беларусь ён не прыязджаў, а значыць, не мог пісаць у сацыяльных сетках з хатняга кампутара ў Дуброўне, мяркуе ягоная жонка.

Пра гэта жанчына і паведаміла ў сваёй скарзе на імя пракурора Віцебскай вобласці. Сцвярджае, што канфіскаваныя рэчы не належаць яе мужу.

Наталля Стрэльчанка і яе муж Віктар Бугаёў - актывісты партыі «Народная Грамада». Віктар Бугаёў вядзе блог «Все о Дуброўне» ў сацыяльных сетках, крытыкуючы мясцовыя ўлады і чыноўнікаў. Ён зазнаў пераслед з боку ўладаў за сваю дзейнасць і быў вымушаны пакінуць краіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках