20 красавiка 2024, Субота, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Азербайджана апублікавала відэа знішчэння армянскай тэхнікі ў Карабаху

Мінабароны Азербайджана апублікавала відэа знішчэння армянскай тэхнікі ў Карабаху

Калона была атакаваная з дронаў.

Міністэрства абароны Азербайджана апублікавала відэа знішчэння ваенных калон супраціўніка падчас контрнаступальнай аперацый на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху.

У паведамленні міністэрства адзначаецца, што вайсковыя калоны супраціўніка, якія перасоўваюцца ў розных кірунках, былі ліквідаваныя падраздзяленнямі Азербайджана.

Мінабароны Азербайджана 27 верасня паведаміла, што ВС Арменіі атакавалі населеныя пункты на лініі судакранання ў Карабаху. Паводле інфармацыі структуры, ёсць ахвяры сярод грамадзянскіх і вайскоўцаў. Як сцвярджаюць у мінабароны Арменіі, Карабах «зазнаў паветраныя і ракетныя напады». У Ерэване мяркуюць, што Баку «пачаў наступ» на карабахскім кірунку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках