29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыка БДУІР затрымалі проста ў яго дома

13
Выкладчыка БДУІР затрымалі проста ў яго дома
Вадзім Анціпаў

Родныя дагэтуль не ведаюць, за што.

Блізу пяць-шэсць вечара 30 верасня выкладчык філасофіі БДУІР Вадзім Анціпаў патэлефанаваў сваёй маці, каб сказаць: да яго прыйшлі «людзі на агляд кватэры». Таксама мужчына паспеў паведаміць, што ў яго забралі тэлефон і кампутары, а яго самога адвязуць у Менскае РУУС на Скарыны, 20 (Анціпаў жыве ў Бараўлянах). У чым абвінавачваюць выкладчыка, блізкія пакуль не ведаюць, паведамляе tut.by.

«Чаму сына забралі проста з дому? Ды яшчэ і тэхніку забралі»

Блізкія Вадзіма Анціпава высветлілі, што ў РУУС ён прабыў прыкладна да васьмі вечара 30 верасня. Цяпер Анціпаў знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна - гэта сям'і ўдалося даведацца, патэлефанаваўшы туды.

Удзень 1 кастрычніка мама выкладчыка Святлана Анціпава і сястра Валерыя Пыж таксама прыехалі ў ІЧУ, каб, з іх слоў, даведацца хоць бы прычыну затрымання і далейшы лёс Вадзіма: калі будзе суд, ці можна перадаваць яму перадачы.

Сям'я так занепакоеная, бо Святлана памятае: пры затрыманні сын згадаў у тэлефоннай размове з ёй, што заўтра [: 1 кастрычніка] будзе суд.

- Я чакала-чакала гэтага суда, але тут [у ІЧУ] нічога не кажуць, у судзе кажуць, што такой справы не паступала. Таму мы сюды асабіста прыехалі па інфармацыю: каб пераканаліся асабіста, што я мама. Я хачу ведаць прычыну затрымання. Як так? - пытаецца Святлана. - У чалавека ж праца, яму трэба весці заняткі. І я, можа, хачу ўкласці дамову з адвакатам, але невядома, на які дзень ён патрэбны.

Сястра Вадзіма Анціпава таксама ездзіла ў Менскае РУУС. Там яе папрасілі не хвалявацца: маўляў, будзе проста адміністрацыйная справа. Хоць мама перажывае: чаму тады сына затрымалі проста з дому, ды яшчэ і тэхніку забралі.

- Цяпер жа ўсе п'юць нейкі чай у дварах...Усе гэта робяць! Чаму яго забралі? Не ведаю. Спадзяюся хоць на штраф, а то «арышт» нават гучаць груба.

У студэнцкіх чатах пра Вадзіма Анціпава пішуць станоўча: «Спадзяюся, яго не звольняць, добры хлопец». Такі макет плаката ў падтрымку свайго выкладчыка падрыхтавалі студэнты БДУІР. Фота з Telegram

Праўда, больш за ўсё, прызналася Святлана, яна думае пра будучыню свайго сына.

- Вадзім ўсё ж малады, яму 26, і ў яго ўсё добра: студэнты яго паважаюць, ён з імі ладзіць. Наогул, усё на працы атрымліваецца і з калектывам склалася. Але я так разумею, яму ўжо там не працаваць... - уздыхае жанчына.

Атрымаць аператыўны каментар у МУС не ўдалося.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках