19 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барабаншчыкава, Туміловіч, Дулуб, Герасіменя, Раманоўская і яшчэ амаль 700 спартоўцаў падпісалі ліст за адстаўку Лукашэнкі

19
Барабаншчыкава, Туміловіч, Дулуб, Герасіменя, Раманоўская і яшчэ амаль 700 спартоўцаў падпісалі ліст за адстаўку Лукашэнкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TACC

Спартыўная грамадскасць выступіла з заявай.

Барабаншчыкава, Туміловіч, Дулуб, Герасіменя, Раманоўская і яшчэ амаль 700 спартоўцаў падпісалі ліст за адстаўку Лукашэнкі і супраць гвалту, паведамляе «Трибуна».

«Мы ніжэйпадпісаныя, з'яўляючыся людзьмі, датычнымі да беларускага спорту, якія выступаюць у нацыянальных першынствах і чэмпіянатах краіны, а таксама бароняць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне, катэгарычна асуджаем шматлікія факты фальсіфікацыі вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама праяву грубага гвалту з боку сілавых структур у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

Мы ўсе верым, што сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Тым не менш, відавочна, што шэраг супрацоўнікаў аддалі, а іншыя супрацоўнікі выканалі злачынныя загады па ўжыванні неабгрунтаванай, часцяком непрапарцыйнай, сілы ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, яе заканадаўствам, мы, з'яўляючыся часткай народа Рэспублікі Беларусь - крыніцай улады, ніжэйпадпісаныя патрабуем:

1. Прызнаць мінулыя 9 жніўня 2020 года выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі з прычыны шматлікіх фактаў фальсіфікацый і ціску на выбарчыя камісіі. Патрабуем правесці паўторныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, а таксама адстаўку дзейнага складу ЦВК з прыцягненнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасці.

2. Вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый, і якія не маюць дачынення да супрацьпраўнай дзейнасці.

3. Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных.

4. Спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і правесці праверку законнасці іх дзеянняў пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

5. Выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і зверскіх здзеках з грамадзян, затрыманых падчас мірных дэманстрацый. Кіраўнікі сілавых структур, адказныя за гвалт, павінны падаць у адстаўку.

6. Аказаць паўнавартасную медыцынскую, псіхалагічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым ад неправамерных дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур.

У выпадку з'яўлення інфармацыі аб спробах ціску, пагроз звальнення або парушэнняў правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад гэтым лістом, усе спартоўцы будуць дзейнічаць салідарна, аж да магчымай адмовы ад выступу за нацыянальную зборную краіны, або адмову ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных спартыўных мерапрыемстваў. Акрамя таго, гэтыя факты неадкладна будуць накіраваныя ў МАК, міжнародныя спартыўныя федэрацыі і камітэты», - гаворыцца ў заяве.

Свае подпісы паставілі ўжо амаль 700 спартоўцаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках