23 красавiка 2024, aўторак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай дазволіў грамадзянам карыстацца Twitter, Facebook і YouTube

4
Кітай дазволіў грамадзянам карыстацца Twitter, Facebook і YouTube

Аднак экспэрты мяркуюць, што гэта зроблена для таго, каб адцягнуць людзей ад VPN.

Кітайскі браўзер Tuber пачаў надаваць абмежаваны і жорстка цэнзураваны доступ да некаторых сацыяльных сетак ЗША, якія былі цалкам заблакаваныя ў краіне. Сярод іх YouTube, Facebook і Twitter, піша «Гордон».

Новы браўзер дазволіць кітайцам чытаць навіны і глядзець забаўляльны кантэнт, але ўсё, што ўлада будзе ўважаць за занадта «адчувальнае», будзе блакавацца.

Для выкарыстання браўзера карыстальнікі павінны прайсці рэгістрацыю, якая пачынаецца з папярэджання аб тым, што яны не павінны парушаць «сем базавых прынцыпаў» кітайскага ўрада, набор кіроўных прынцыпаў самацэнзуры, якія тычацца «сацыялістычнай палітычнай сістэмы, інтарэсаў дзяржавы, законных правоў грамадзян, грамадскага парадку, маралі, фактаў і дакладнасці».

Папярэджанне таксама ўключае пералік парушэнняў, якіх карыстальнікі павінны пазбягаць пры выкарыстанні платформаў ЗША, у тым ліку «прычынення шкоды нацыянальнай рэпутацыі ды інтарэсам» і «распаўсюджвання чутак, парушэння грамадскага парадку і парушэння сацыяльнай стабільнасці».

Паводле звестак TechCrunch, браўзер на 70% належыць даччынай кампаніі найбуйнейшай кампаніі ў кібербяспецы ў Кітаі Qihoo 360. Яе заснавальнікам з'яўляецца Чжоў Хуні - палітычны дарадца Камуністычнай партыі Кітая.

Экспэрты да запуску прыкладання ставяцца з асцярогай. Дырэктар праграмы вывучэння Кітая ў Школе перспектыўных міжнародных даследаванняў Джонса Хопкінса ў Вашынгтоне Эндру Мерт мяркуе, што Tuber з'яўляецца спосабам даць кітайскім карыстальнікам канал, адрозны ад VPN, «такім чынам больш эфектыўна адсочваючы нармальныя паводзіны карыстальнікаў». Ён упэўнены, што гэта можа быць спосабам прымусіць людзей ідэнтыфікаваць сябе з захадацэнтрычнымі тэндэнцыямі, што рэжым можа выкарыстаць супраць іх.

Экспэртка што да кітайскіх СМІ ў Freedom House Сара Кук мяркуе, што прыкладанне можа спрыяць дасягненню адной з мэтаў Пекіна - адцягнуць тых, хто шукае замежныя забавы, ад VPN, праз які яны могуць сутыкнуцца з палітычна непрымальным для ўладаў кантэнтам.

У Кітаі абмежаваны доступ у інтэрнэт. Кітайская сістэма фільтрацыі кантэнту ў сеткі «Вялікі кітайскі фаервол» была запушчаная ў 2003 годзе для «абароны дзяржаўнай бяспекі». У краіне былі недаступныя Facebook, YouTube, Twitter, Instagram, Google і мноства іншых сайтаў. Абыйсці блакаванні можна з дапамогай VPN-сэрвісаў, але, напрыклад, ананімайзэры Tor у Кітаі таксама часткова заблакаваныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках