28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія прыняла на лячэнне дзясяткі пацярпелых беларусаў

6
Чэхія прыняла на лячэнне дзясяткі пацярпелых беларусаў

Наймалодшаму - 15 гадоў.

Чэхія на гэты момант дапамагла 43 беларусам, якія атрымалі раненні падчас пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Ceske Noviny.

МУС Чэхіі сёння паведаміла, што людзі пацярпелі ў сутыкненнях з сілавікамі, на асобных з іх засталіся сляды катаванняў. Амаль усе маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе.

"Мы робім асноўны ўпор на псіхалагічную дапамогу, якая патрэбная практычна ўсім", - сказаў міністр унутраных спраў Ян Гамачак.

З самага пачатку Міністэрства ўнутраных спраў чакала прыбыцця некалькіх дзясяткаў беларусаў, 43 з якіх на сёння прыбылі ў Чэхію. "Мы чакаем, што агулам прыбудзе блізу 50 пацыентаў. Цяпер самаму малодшаму 15 гадоў, самаму старэйшаму 56 гадоў", - сказалі ў міністэрстве.

Большасць пацыентаў з Беларусі ўжо перанеслі аперацыі. Са слоў Гамачка, іх траўмы выявіліся большага маштабу, чым чакалася.

"Гэта агнястрэльныя раненні, множныя пераломы цела, траўмы вачэй і вушэй пасля выбуху гранаты, у некаторых людзей нават ёсць сляды катаванняў", - сказаў Гамачак.

Выдаткі на лячэнне, уключаючы транспарт, былі аплачаныя Міністэрствам унутраных спраў з бюджэту праграмы Medevac на гэты год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках