19 красавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе станцыі метро Менска адкрыліся для пасажыраў

3
Усе станцыі метро Менска адкрыліся для пасажыраў

Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме.

Менскі метрапалітэн паведаміў аб аднаўленні паўнавартаснай працы ўсіх станцый «падземкі» сталіцы, дзе ў нядзелю праходзіць Марш Гонару.

«А 18.00 адкрыты ўсе станцыі метро. Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме» - гаворыцца ў паведамленні метрапалітэна ў Telagram.

У Беларусі ўжо больш за два месяцы працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня.

Самыя масавыя акцыі пратэсту праходзяць у Менску па нядзелях. На іх фоне ў сталіцы часова зачыняюцца некаторыя станцыі метро, а таксама зніжаецца прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках