29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Застой расейскай эканомікі пабіў рэкорды СССР

8
Кудрын: Застой расейскай эканомікі пабіў рэкорды СССР
АЛЯКСЕЙ КУДРЫН

Кіраўнік падліковай палаты РФ мяркуе, што асаблівы ўдар па эканоміцы нанясе эпідэмія COVID-19.

Эканамічная палітыка ў Расеі яшчэ ў пачатку 2010-х перастала «адпавядаць выклікам», у выніку тэмпы росту замарудзіліся да ўзроўняў, якіх не было нават у перыяд застою СССР, заявіў у інтэрв'ю ТАСС кіраўнік Падліковай палаты Аляксей Кудрын.

Больш за 10 гадоў сярэдні тэмп эканамічнага росту ў краіне складае ў межах 1% на год. «Такога нават за савецкім часам не было», а калі «капнуць глыбей - з сярэдзіны ХIХ стагоддзя, калі не лічыць войнаў і рэвалюцый», заявіў Кудрын.

Са звестак Расстату, з 2008 да 2019 года расейская эканоміка дадала 8,8%. З сярэднім тэмпам росту на 0,88% на год Расееія ў 3,5 разы адстала ад сусветнай эканомікі, дадам, паводле звестак Сусветнага банка 31,2%, амаль удвая ад ЗША, дзе эканоміка вырасла на 16,2%, і ў 11 разоў ад Кітая, чый ВУП стаў больш на 101%.

Працягласць застою б'е нават рэкорды 1990-х: тады эканоміка ўпала, але «перыяд усё ж быў карацейшы - не дзесяць гадоў», канстатаваў Кудрын.

Валацільнасць коштаў на энэрганосьбіты, сусветныя крызісы і санкцыі ўдарылі па эканоміцы. Але «ўсё ж, мы маглі б мець эканамічны рост вышэйшы», адзначыў кіраўнік ПП.

На бягучы год урад прагназуе спад ВУП на 3,9% і бадзёры адскок на 3,3% у 2021 годзе і рост больш як 3% на кожны наступны год. Але гэтая ацэнка, на думку Кудрына, можа апынуцца залішне аптымістычнай.

«У прагноз не закладзена другая хваля COVID-19, якая, на жаль, ужо пачалася. Высокая імавернасць, што і гэты год закрыюць з больш нізкімі паказчыкамі, і ў першым квартале 2021-га эканоміцы Расеі давядзецца сутыкнуцца з пэўнымі цяжкасцямі», - папярэдзіў кіраўнік ПП.

У гэтым годзе, паводле ягонай ацэнкі, Расея можа страціць ад 4% да 5% ВУП, а ў 2022-23 гадах «наўрад ці атрымаецца» на тэмпы росту вышэйшыя за 2,5% на год.

Вышэйшымі, чым разлічвае ўрад, будуць страты ў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама попыт на тавары і паслугі ў спажыўцоў.

«Колькасць бедных вырасла ў гэтым годзе прыкладна з 19,5 мільёна чалавек да 20,5 мільёна. Гэта тыя, хто жыве ніжэй за пражытачны мінімум, - канстатаваў Кудрын. - Крыху больш за 12 з паловай тысяч рублёў - мізэрныя грошы для дарослага чалавека. Калі бедных стала больш, значыць, попыт будзе ніжэйшы. Частка грамадзян праз нявызначанасці з працай лепей адкладзе грошы на чорны дзень, чым будзе марнаваць на набыццё тавараў. Нейкая прадукцыя будзе незапатрабаванай».

Каб эканоміка расла хутчэй, патрэбныя «структурныя зрухі», у тым ліку пераразмеркаванне рэсурсаў, падкрэсліў Кудрын: бюджэт павінен павялічваць выдаткі на інфраструктуру, ахову здароўя, адукацыю.

«Замест гэтага ў цэлым шэрагу кірункаў у наступным годзе запланавана скарачэнне на 10 адсоткаў», - нагадаў ён.

Згодна з базавым варыянтам прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця РФ, падрыхтаванага Мінэканамразвіцця ў верасні, ВУП Расеі ў бягучым годзе будзе падаць павольней, чым прагназавалася ў траўні: на 3,9% замест 5%. Міністэрства чакае, што ў наступныя гады эканоміка Расеі пяройдзе да росту: у 2021 годзе ВУП будзе расці на 3,3%, у 2022 годзе - на 3,4%, у 2023 годзе - на 3%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках