20 красавiка 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на тыдні

Якім будзе надвор'е на тыдні

Ці парадуе яшчэ нас кастрычнік цяплом?

У другой палове тыдня ў Беларусі пахаладае. Пакуль надвор'е ў тэмпературным рэжыме на 2-6 градусаў перавышае кліматычную норму. Такое анамальнае надвор'е забяспечваюць цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шыротаў. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У аўторак, 13 кастрычніка, у многіх рэгіёнах нашай краіны чакаецца шмат аблокаў. На большай частцы тэрыторыі Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Віцебскай абласцей пройдуць дажджы, на паўночным захадзе краіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Менш аблокаў і практычна без дажджоў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Вецер пераменных кірункаў, сярэдні, на паўночным захадзе рэспублікі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... 13°C; максімальная ўдзень будзе вагацца ад +9°C на паўночным захадзе да +19°C на паўднёвым усходзе краіны.

У сераду, 14 кастрычніка, надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона над Польшчай. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні парывісты, уначы ў заходніх раёнах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +7...13°C, удзень +10...17°C, на паўднёвым усходзе да +19°C.

У чацвер, 15 кастрычніка, накіраванасць паветраных плыняў пачне мяняцца. У дзённы час паўднёвы вецер будзе пераходзіць на паўночна-заходні, і ў Беларусь пачне паступаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса. Пачнецца пахаладанне. Уначы пераважна ў паўночнай палове, удзень месцамі ў рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны слабы туман. Тэмпература паветра ўначы +3...10°C, удзень +8...15°C, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +17°C.

У пятніцу, 16 кастрычніка, халаднаватае паветра распаўсюдзіцца на ўсю Беларусь. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2...8°С, на паўднёвым усходзе да +10°С; максімальная ўдзень +4...11°С, на поўдні на пару градусаў цяплей. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты паўночна-заходні вецер. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, удзень месцамі ў краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У гэтыя выхадныя ўстановіцца халоднае надвор'е. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0...+5°С, пры прасвятленнях да -2°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +4...10°С. Месцамі, пераважна на поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, у некаторых раёнах не выключаны першы ў гэтым сезоне мокры снег.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках