19 красавiка 2024, Пятніца, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбыў у Менск

5
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбыў у Менск
ФОТА: CATHOLIC.BY

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч стаў пераемнікам апосталаў і прадстаўніком Папы Рымскага ў важны для Беларусі перыяд.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбыў у Менск у нядзелю, 11 кастрычніка, піша krynica.info.

У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі ды прадстаўнікі мясцовай царквы.

Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі вітаў генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі біскуп Юзэф Станеўскі.

З аэрапорта апостальскі нунцый Антэ Ёзіч накіраваўся да Апостальскай нунцыятуры ў Менску, якая з'яўляецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам Апостальскай Сталіцы ў Беларусі і рэзідэнцыяй прадстаўніка Папы ў нашай краіне.

ФОТА: CATHOLIC.BY

16 верасня Антэ Ёзіч, тытулярны біскуп Цізы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі, быў пасвечаны ў епіскапа ў нядаўна пабудаванай царкве Святой Сям'і санктуарыюма Астраўной Божай Маці ў Саліне, Харватыя.

Сакрамэнт пасвячэння ў сан епіскапату Антэ Ёзіча здзейсніў дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етра Паралін. Галоўным сусвятаром быў арцыбіскуп Марын Барысіч, пастар Спліцка-Макарскага архіепіскапата, адкуль родам Антэ Ёзіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках