19 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава выказалася з нагоды збіцця ейнага брата і пра сітуацыю ў краіне

271
Дар'я Домрачава выказалася з нагоды збіцця ейнага брата і пра сітуацыю ў краіне
ДАР'Я ДОМРАЧАВА
ФОТА: ЯЎГЕН ЯРЧАК, TUT.BY

Спартоўка апублікавала допіс у «Фэйсбуку».

Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава падзялілася ў «Фэйсбуку» меркаваннем пра сітуацыю ў краіне.

«Штосьці робячы, нейкія крокі, важна разлічваць на вынік. Я абсалютна дакладна разумею, што мой публічны гнеў не развяжа грамадскіх праблем. Магчыма, гэта дапаможа самасцвердзіцца ў вачах іншых выказванняў, атрымаць чыёсьці ўхваленне, магчыма, на душы стане лягчэй, але да мэты дакладна не прывядзе.

Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы, а каб дапамагчы іх развязаць, бессэнсоўна скалынаць паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку і абсалютна дакладна, бессэнсоўна з другога боку, звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах... не важна, выпадкова яны апынуліся ў «гарачых» месцах або наўмысна, тваіх, ці нечыіх блізкіх - усе аднолькавыя.

Пакуль, відавочна, што ўсе гэтыя дзеянні толькі яшчэ больш раз’ядноўваюць супрацьлегласці, пагаршаюць сітуацыю і абвастраць становішча. На сёння, я пакуль не бачу таго свайго кроку, здзейсніўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы развязанню праблем у краіне. А вось з боку дзяржаўных органаў, каб урэгуляваць сітуацыю і развязаць праблемы людзей, павінна знайсціся ідэя цікавейшая, чым «павалілі/арыштавалі/звольнілі». Не ў першабытным жа грамадстве жывём... Людзі хочуць быць пачутымі.

Трэба ўсім супакоіцца і ўсё абмеркаваць, магчыма, гэта наблізіць да запаветнай мэты - справядлівай, мірнай, спакойнай, прыгожай, у краіне, якая развіваецца... Ва ўсіх жа гэтая мэта такая?» - напісала Домрачава.

Нагадаем, што ў нядзелю быў затрыманы і збіты брат Дар'і Мікіта.

Напісаць каментар 271

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках