29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе школы Чэхіі закрыюць на карантын праз каранавірус

2
Усе школы Чэхіі закрыюць на карантын праз каранавірус
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА EPA

Школьнікі сыдуць на дыстанцыйнае навучанне.

Урад Чэхіі закрывае ўсе школы краіны на карантын. Як паведамляе Charter97.org са спасылкай на чэшскія СМІ, школы закрыюць ўжо 14 кастрычніка.

Усіх навучэнцаў перавядуць на дыстанцыйнае навучанне

Адзначаецца, што школьнікі пяройдуць на дыстанцыйнае навучанне з 14 да 23 кастрычніка, а далей, за гэтым тэрмінам, у іх ідуць канікулы да 1 лістапада.

Гэты захад, як мяркуе ўрад, паўплывае на дынаміку распаўсюджвання COVID-19 і значна паменшыць паказчыкі штодзённай статыстыкі.

Удакладняецца, што прынятыя меры ніяк не тычыцца работы дзіцячых садкоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках