26 красавiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін самаізаляцыі праз COVID-19 у Беларусі скарочаны да 10 дзён

1
Тэрмін самаізаляцыі праз COVID-19 у Беларусі скарочаны да 10 дзён

Раней тэрмін самаізаляцыі складаў 14 дзён.

Тэрмін знаходжання на самаізаляцыі праз COVID-19 скарочаны ў Беларусі з 14 да 10 дзён, паведамляе interfax.by.

Дакументам «актуалізаваныя патрабаванні да захавання самаізаляцыі - тэрмін знаходжання ў самаізаляцыі скарочаны да 10 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту. Людзям, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, дазволена ў выпадку крайняй неабходнасці наведваць арганізацыю аховы здароўя для атрымання экстраннай і (або) неадкладнай медыцынскай дапамогі», - гаворыцца у каментары.

Прадугледжваецца таксама пашырэнне пераліку асоб, на якіх не распаўсюджваюцца патрабаванне захавання самаізаляцыі, па прыбыцці з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта, між іншым, кіраўнікі і сябры афіцыйных дэлегацый; асобы, якія едуць па тэрыторыі Беларусі транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд на працягу аднаго дня; беларусы і замежнікі, што пастаянна жывуць у Беларусі, якія прыбываюць з працоўных выпраў; асобы, якія перавозяць ствалавыя клеткі, органы для трансплантацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках