28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты высветлілі, як правільна карыстацца пальчаткамі, каб не заразіцца COVID-19

2
Спецыялісты высветлілі, як правільна карыстацца пальчаткамі, каб не заразіцца COVID-19

Не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд.

COVID-19 – небяспечнае інфекцыйнае віруснае захворванне. Каб унікнуць магчымага заражэння, важна выконваць захады прафілактыкі, сярод іншага выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі абароны. Да ліку апошніх многія адносяць нашэнне пальчатак у грамадскіх месцах. Але не ўсё так проста! Наколькі гэты захад апраўданы, піша сайт healthinfo.ua.

Наколькі абгрунтаванае выкарыстанне пальчатак у прадуктовай краме

Паколькі колькасць новых ахвяраў COVID-19 расце, яшчэ раз нагадаем пра захады абароны ад каранавірусу. Акрамя рэкамендацый абавязковага нашэння маскі пры наведванні крамы або аптэкі, напэўна вас цікавіць і пытанне, наколькі абгрунтаванае выкарыстанне пальчатак у прадуктовай краме. Даведаемся, што на гэты конт думае доктар медыцыны, лекар-інфекцыяніст з сусветна вядомай кліўлендскай клінікі Alan Taege.

Сярод іншага доктар Taege адзначае, што сапраўды ў грамадскіх месцах можна ўбачыць людзей у пальчатках. Нельга сказаць, што гэта няправільна. Але, на жаль, большасць людзей носяць або здымаюць пальчаткі няправільна, што ў канчатковым выніку пазбаўляе сэнсу іх выкарыстання.

Ёсць нямала чыннікаў, якія зніжаюць эфектыўнасць пальчатак як сродкаў індывідуальнай абароны ад інфекцыі. Імі могуць быць разрыў пальчаткі, няправільнае надзяванне і зніманне пальчатак, але што асабліва важна, дык гэта тое, што пальчаткі даюць нам ілжывае адчуванне бяспекі. У канчатковым выніку каранавірус можа патрапіць на пальчаткі, а вы, датыкаючыся да свайго твару, можаце самі сябе заразіць. Таму ад пальчатак можа быць больш шкоды, чым карысці.

Пальчаткі забяспечваюць добрую абарону толькі ў тым выпадку, калі пры гэтым строга выконваюцца прафілактычныя санітарна-гігіенічныя захады, што нельга сказаць пра большасць з нас.

Як засцерагчыся ад каранавірусу

Таму доктар Taege рэкамендуе хадзіць у краму без пальчатак і выконваць наступныя дзеянні:

Не дакранацца да твару.

Не дакранацца да тэлефона.

Выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш за 2 м).

Абмежаваць колькасць прадметаў або паверхняў, да якіх вы датыкаецеся (напрыклад, цяпер не час корпацца ў кучы яблыкаў).

Насіць маску. Не дакранацца да маскі, калі яна ў вас на твары.

Дэзынфекаваць рукі (калі гэта магчыма), калі вы садзіцеся ў сваю машыну і адразу ж пасля прыезду дадому пасля выгрузкі набытых прадуктаў.

Усё гэта разумныя захады, якія дапамагаюць унікнуць заражэння каранавірусам у краме.

Такім чынам, карысць ад пальчатак спрэчная. Мікробы з вашых пальчатак могуць трапіць на іншыя паверхні і прадметы, да якіх вы датыкаецеся. Вось чаму нашэнне пальчатак не з'яўляецца эфектыўным, асабліва калі мы капаемся ў пальчатках у сваёй торбачцы або набіраем тэкст на тэлефоне.

Каранавірус можа пранікнуць у ваш арганізм праз слізістыя абалонкі ў носе ці ў роце. Ён не трапляе ў арганізм праз рукі, але вірус з вашых рук можа перамяшчацца на слізістыя. Прычым ён значна лепш утрымліваецца на латэксе пальчатак, чым на скуры вашых рук.

Тым, хто ўвесь час носіць пальчаткі, варта абараняцца ад перакрыжаванага заражэння. У адваротным выпадку пальчаткі не забяспечваюць вам абарону. Ніколі не выкарыстоўвайце пальчаткі паўторна.

Многія людзі няправільна здымаюць пальчаткі, што павышае рызыку заразіць сябе і іншых, падкрэслівае доктар Taege.

Як правільна здымаць пальчаткі

Доктар Taege патлумачыў, як бяспечна здымаць пальчаткі:

Вазьміцеся за знешні край пальчаткі ля запясця, пры гэтым не дакранайцеся скуры.

Зніміце пальчатку з рукі, адначасова выварочваючы яе навыварат.

Прадаўжаючы трымаць знятую пальчатку ў другой руцэ, зніміце з гэтай рукі пальчатку, трымаючыся пальцамі ля запясця за ўнутраны бок пальчаткі.

Здымаючы пальчатку з другой рукі, таксама выварочваў яе навыварат. Першая знятая пальчатка павінна застацца ўнутры другі знятай пальчаткі.

Неабходна адразу выкінуць пальчаткі ў спецыяльны кантэйнер для выкарыстаных пальчатак і масак. Не пакідайце іх на стаянцы аўтамабіля, у крамных кошыках і не выкарыстоўвайце іх паўторна.

Пасля таго як вы знялі пальчаткі, абавязкова вымыйце рукі ці прадэзынфекуйце іх санітайзерам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках