20 красавiка 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы пачалі тэставаць эксперыментальны спрэй ад грыпу і COVID-19

Навукоўцы пачалі тэставаць эксперыментальны спрэй ад грыпу і COVID-19

Вынікі чакаюцца праз некалькі месяцаў.

Эксперыментальныя падвойныя лекі ад грыпу і новага каранавірусу ў лістападзе пачнуць тэставаць на людзях у Ганконгу, распавёў адзін з вядучых лекараў-інфекцыяністаў. Прэпарат будзе ў выглядзе насавога спрэю, піша «Зеркало недели. Украина» са спасылкай на Bloomberg.

У клінічных выпрабаваннях на ранняй стадыі возьмуць удзел блізу 100 дарослых, сказаў Юэнь Квок-Янг з Універсітэта Ганконга.

Вакцына-кандыдат падобная на імунізацыю ад грыпу ў выглядзе назальнага спрэю, якая ўжо прадстаўленая на рынку і прызначаная для таго, каб дзейнічаць там, дзе рэспіратарныя вірусы звычайна трапляюць у арганізм: у носе.

«Наша ідэя палягае ў тым, што нам патрэбная абарона як ад грыпу, так і ад COVID-19 адначасова», - кажа Юэнь.

З ягоных слоў, кампанія будзе вырабляць эксперыментальную вакцыну для першай фазы даследавання з наступнага месяца.

Падчас выпрабаванняў правераць бяспеку, а таксама аптымальную дозу. Вынікі чакаюцца праз некалькі месяцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках