28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўкраінскім сяле, за якое змагаўся Васіль Быкаў, адкрылі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар

6
Ва ўкраінскім сяле, за якое змагаўся Васіль Быкаў, адкрылі мемарыяльную дошку ў ягоны гонар

У Вялікай Севярынцы беларускі пісьменнік быў паранены.

Ва ўкраінскім сяле Вялікай Севярынцы недалёка ад Кіраваграда адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Васілю Быкаву. Аб гэтай падзеі піша kp.by.

- У студзені 1944 вызваляў наша сяло ад нацысцкіх захопнікаў, - напісана на мемарыяльнай дошцы. На ёй таксама пералічаныя тры творы Быкава, у якіх згадваецца сяло, і прыводзіцца цытата пісьменніка аб другім нараджэнні ў гэтых месцах.

У баях за гэтую вёску Васіль Быкаў быў цяжка паранены і нават уважаўся загінулым. Тут імя пісьменніка ў пашане. У вёсцы ёсць вуліца, названая ў гонар пісьменніка, школьны музей і кут у сельскай бібліятэцы.

На мемарыяльнай дошцы таксама згадваецца, у якіх творах Васіля Быкава фігуруе назва вёскі. Гэта «Доўгая дарога дадому», «Мёртвым не баліць», «Абеліск у Севярынцы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках