20 красавiка 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свету прадказалі гады таннай нафты

3
Свету прадказалі гады таннай нафты

Няўпэўненасць інвестараў у далейшым скарачэнні запасаў адбіваецца на фізічным рынку.

Нявызначанасць у аднаўленні спажывання нафты ў свеце праз другую хвалю каранавіруса робіць смутнай сітуацыю са скарачэннем запасаў і малаімаверным рост каціровак нафты вышэй за 50 даляраў за барэль у перспектыве да 2023. Пра гэта Міжнароднае энэргетычнае агенцтва (МЭА) піша ў кастрычніцкай справаздачы аб стане рынка, паведамляе ТАСС.

Няўпэўненасць інвестараў у далейшым скарачэнні запасаў адбіваецца на фізічным рынку, праз што кошты нафты зніжаюцца, адзначаюць у МЭА. «У больш доўгатэрміновай перспектыве для вытворцаў мала абнадзейлівага, бо графікі паказваюць, што кошты не дасягнуць 50 даляраў за барэль да 2023», - адзначаецца ў справаздачы.

МЭА адзначае, што прагноз скарачэння залішніх запасаў нафты ў свеце на 4 млн барэляў на дзень у чацвёртым квартале рэалізуецца толькі ў тым выпадку, калі ОРЕС+ будзе цалкам выконваць умовы ўгоды аб зніжэнні здабычы. Спад сусветнага попыту сёлета агенцтва ацэньвае на 8,4 млн барэляў на дзень.

«Пры запланаваным аднаўленні здабычы нафты ў ОРЕС+ на 1,9 млн барэляў на дзень з 1 студзеня 2021 году магчымасці рынку паглынаць запасы на найбліжэйшыя некалькі месяцаў становяцца яшчэ больш абмежаванымі», - разважаюць экспэрты МЭА. Да гэтага яны дадаюць рызыку таго, што тэмпы аднаўлення попыту замарудзяцца праз рост колькасці захворванняў на каранавірус ва ўсім свеце.

Пагадненне краін ОРЕС+ у абноўленым выглядзе набыло моц 1 траўня, яно меркавала скарачэнне здабычы нафты краінамі альянсу на 9,7 млн барэляў за дзень цягам траўня - ліпеня. Расея і Савудаўская Арабія, паводле дамоўленасцяў, скарачалі здабычу нафты на роўныя долі - 2,5 млн барэляў на дзень ад базавага ўзроўню 11 млн барэляў за дзень. Дамоўленасці будуць дзейнічаць два гады, але са жніўня да снежня 2020 года пад скарачэнне ў рамках альянсу ўжо трапляе 7,7 млн барэляў на дзень, а са студзеня 2021 года да канца красавіка 2022 года - 5,8 млн барэляў за дзень. Параметры ўгоды могуць быць перагледжаныя ў снежні 2021 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках