16 красавiка 2024, aўторак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы падчас абясшкоджвання выбухнула пяцітонная бомба часоў Другой сусветнай вайны

13
У Польшчы падчас абясшкоджвання выбухнула пяцітонная бомба часоў Другой сусветнай вайны
СКРЫНШОТЫ: ESWINOUJSCIE/YOUTUBE

Пяцітонная бомбы Tallboy здольная выклікаць невялікі землятрус.

У польскім горадзе Свінавусці падчас абясшкоджвання выбухнула пяцітонная сейсмічная бомба часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе тэлеканал Euronews.

Неразарванай бомбу знайшлі, калі капалі пад'язную дарогу да порта горада Шчэціна на паўночным захадзе Польшчы. Падчас падрыхтоўкі да яе абясшкоджвання эвакуявалі амаль 750 мясцовых жыхароў. Вакол пазначанай тэрыторыі была створаная 2,5-кіламетровая зона бяспекі, рух у порце прыпынены.

Падчас аперацыі ад выбуху бомбы ніхто не пацярпеў - яе ўзарвалі дыстанцыйна, вадалазаў да гэтага моманту вывелі з небяспечнай зоны.

Пяцітонная бомба Tallboy здольная выклікаць невялікі землятрус, адзначае тэлеканал. Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы Вялікай Брытаніі скінулі яе на гэтую тэрыторыю падчас атакі на фашысцкі вайсковы карабель у 1945 годзе.

Свінавусце ў гады вайны было адной з найважнейшых баз нямецкага вайскова-марскога флоту на Балтыцы, таму гэтая тэрыторыя была месцам масаванага бамбавання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках