24 красавiка 2024, Серада, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск паабяцаў выпусціць два даступныя электракары Tesla

3
Ілан Маск паабяцаў выпусціць два даступныя электракары Tesla

Новы электракар Tesla атрымае розныя версіі ў Кітаі і Еўропе.

Кампанія Tesla Motors распрацуе дзве адносна бюджэтныя мадэлі, адна з якіх будзе прызначаная для рынку Кітая, а другая будзе створаная адмыслова для Еўропы. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў кіраўнік амерыканскай маркі Ілан Маск.

Раней кіраўнік Tesla заявіў, што на працягу наступных трох гадоў кампанія выпусціць даступны электракар коштам не даражэй за $25 тысяч. Для параўнання, цяпер кошты на самы танны аўтамабіль Tesla - седан Model 3 - стартуюць з адзнакі $38 тысяч, адзначае autonews.ru.

Вывад на рынак падобнага аўтамабіля стаў магчымы дзякуючы істотнаму зніжэнню сабекошту акумулятараў. Кіраўнік Tesla адзначыў, што навінку абсталююць батарэямі новага тыпу, якія дазволяць праехаць без падзарадкі да 320 км, і інавацыйнай электрамеханічнай трансмісіяй.

Аўтамабілі будуць выпускаць як на прадпрыемстве Tesla у Шанхаі, так і на новай еўрапейскай «Гігафабрыцы», якую цяпер будуюць у Бэрліне. Маск заявіў, што на кожным з заводаў будуць збіраць «арыгінальныя аўтамабілі», якія будуць адрознівацца адзін ад аднаго.

Упершыню пра даступны электракар Tesla загаварылі ў пачатку 2020 года, калі амерыканцы апублікавалі ў сябе на сайце дызайн-скетч невядомай мадэлі. Тады паведамлялася, што кампанія плануе распрацаваць кампактны электрычны хэтчбек, які будуць выпускаць у Кітаі, але пры гэтым адправяць на глабальны рынак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках