25 красавiка 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў пабіла рэкорд усіх часоў

12
Запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў пабіла рэкорд усіх часоў

Запазычанасць прыкметна перавышае ВУП краіны.

Буйныя і сярэднія кампаніі з Беларусі ніколі не былі вінныя так шмат грошай, як цяпер. Запазычанасць прыкметна перавышае чаканы ВУП па выніках 2020 года, паведамляюць banki24.by.

На 1 верасня сумарныя пазыкі галоўных прадпрыемстваў краіны дасягнулі 156,6 млрд BYN. Гэта найбольшае значэнне запазычанасці за перыяд вядзення такой статыстыкі.

Для параўнання: паводле ацэнкі ўладаў, ВУП за 2020 год чакаецца на ўзроўні 145,9 млрд BYN.

Такім чынам, ужо цяпер пазыкі буйных і сярэдніх кампаній большыя за памер эканомікі ў 2020-м.

З пачатку года завінавачанасці кампаній павялічыліся на 17,9%. Гэта значна большы рост, чым за кожны поўны год гэтай пяцігодкі. У 2016-м завінавачанасць вырасла на 7,4%, у 2017-м - на 12,9%, у 2018-м - на 10,7%, у 2019-м - на 7,4%.

Бурны рост сумарных пазык звязаны з высокай валютызацыяй завінавачанасці прадпрыемстваў і дэвальвацыяй беларускага рубля.

Значная дзель валютных крэдытаў і пазык прыводзіць да таго, што ў перыяды абясцэнення «зайчыка» іх рублёвы эквівалент рэзка павялічваецца. Самыя буйныя дэвальвацыі рубля ў 2020 годзе адбыліся ў сакавіку і жніўні.

Таму за сакавік пазыкі прадпрыемстваў выраслі на 15,5 млрд BYN, за жнівень - на 8,2 млрд BYN. Агулам прырост з пачатку года склаў 23,8 млрд BYN. У геаграфічным разрэзе больш за ўсіх завінаваціліся прадпрыемствы Менска - 44,2 млрд BYN.

З 1 студзеня да 1 верасня завінавачанасць сталічных кампаній вырасла на 20,4%.

Самы хуткі рост завінавачанасці адзначаўся па Мінскай вобласці - 23,3% з пачатку года. Сума запазычанасці на Міншчыне склала 25,4 млрд BYN.

У астатніх абласцях сумы завінавачанасцяў былі такія: Берасцейская - 9,7 млрд BYN (+13,7% з 1 студзеня), Віцебская - 13,3 млрд BYN (+9,1%), Гомельская - 25,2 млрд BYN (+16,4%), Гарадзенская - 25,4 млрд BYN (+21,6%), Магілёўская - 13,4 млрд BYN (+9,5%).

Сярод тыпаў эканамічнай дзейнасці галоўныя пазыкі сабрала прамысловасць - 76,1 млрд BYN (+16,9% з пачатку года). Унутры прамысловасці найбуйнейшыя запазычанасці акумулявалі харчпрам (12,1 млрд BYN), дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая галіна (10,5 млрд BYN), машынабудаванне (7,9 млрд BYN), вытворцы неметалічных мінеральных прадуктаў (7,5 млрд BYN).

Завінавачанасці прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі дасягнулі 15,1 млрд BYN, будаўніцтва - 20 млрд BYN, аптовага гандлю - 7,9 млрд BYN, раздробнага гандлю - 9 млрд BYN, транспарту - 7,9 млрд BYN.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках