24 красавiка 2024, Серада, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка можа сысці ў адстаўку «праз стан здароўя»

87
Леанід Заіка: Лукашэнка можа сысці ў адстаўку «праз стан здароўя»
Фото: «Наша Ніва»

У Беларусі імаверны наменклатурны пераварот.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка абмаляваў для «Салiдарнасцi» імаверныя, на ягоны погляд, варыянты развязання палітычнага крызісу ў краіне.

– Відавочна, што рэжым Лукашэнкі састарэў і з'яўляецца аскепкам СССР. На мой погляд, магчымыя некалькі варыянтаў развіцця сітуацыі ў Беларусі.

Першы: Лукашэнка сам добраахвотна сыходзіць у доўгатэрміновы адпачынак. Замест яго тэхнічныя абавязкі часова выконвае ўрад. Ствараецца Дзяржаўная рада, куды будуць уваходзіць як дасведчаныя кіраўнікі, так і людзі новага пакалення, тэхнакраты, айцішнікі.

Думаю, на гэты варыянт ужо арыентуецца Крэмль. Чаму Лукашэнка ездзіў сустракацца з палітвязнямі ў КДБ? Мяркуючы з усяго, Пуцін адвёў яму два месяцы на стабілізацыю сітуацыі ў Беларусі. Таму Лукашэнку трэба нешта тэрмінова прадпрымаць.

Хутчэй за ўсё, на мой погляд, Лукашэнка сыдзе ў адстаўку «праз стан здароўя». Па-першае, жыць у такім напружанні сапраўды цяжка. Нават назіраць збоку няпроста, а быць унутры працэсу – тым больш.

Па-другое, магчымы варыянт наменклатурнага перавароту. Некаторыя яе прадстаўнікі ўжо перайшлі на іншы бок барыкадаў: былы міністр культуры, былы амбасадар у ЗША і кіраўнік Парку высокіх тэхналогій.

Як бы ні развівалася сітуацыя ў краіне, канец у яе адзін: што б ні рабіў Аляксандр Рыгоравіч, ён сыдзе ў мінулае.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках