24 красавiка 2024, Серада, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ансамбль «Харошкі» заклікалі не станавіцца «здраднікамі»

16
Ансамбль «Харошкі» заклікалі не станавіцца «здраднікамі»
ФОТА: MOGILEVNEWS.BY

Іх заклікаюць адмовіцца ад выступу на сцэне Купалаўскага тэатра.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці заклікаў калектыў ансамбля «Харошкі» не выступаць на сцэне Купалаўскага тэатра.

Таксама ў заяве адзначаецца, што на калектыў ідзе ціск з боку ўладаў

«Дырыжор ансамбля «Харошкі» Іван Ерамеевіч падпісаўся пад адкрытым лістом дзеячаў культуры і сёння быў звольнены са сваёй пасады.

У калектыве праз адміністрацыйны ціск адбываецца раскол.

Івана прымусілі сысці праз ягоную грамадзянскую пазіцыю, астатніх схіляюць да лаяльнасці і штрэйкбрэхерства», - паведамляе фонд.

У заяве адзначаецца, што аркестр адмовіўся ад выступаў у Купалаўскім тэатры, акторы якога звольніліся на знак пратэсту.

«Канцэрты будуць праходзіць пад фанаграму, што ганебна для ансамбля, які заўсёды працаваў з жывым гукам. Прыкра, што ў праграме канцэрта запланаваны выступ дзіцячай студыі «Харошак». Некаторыя бацькі не хочуць, каб іх дзеці выходзілі на сцэну.

Калі выступ «Харошак» на сцэне Купалаўскага ўсё ж адбудзецца, гэта назаўжды застанецца бруднай плямай у гісторыі калектыву і забяспечыць яму сумны статус «здраднікаў». Яго міжнародная рэпутацыя будзе непапраўна сапсаваная.

Заклікаем удзельнікаў «Харошак» і асабіста Народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую адмовіцца ад гэтага выступу і такім чынам выказаць салідарнасць з купалаўцамі, звольненым дырыжорам свайго калектыву і ўсімі дзеячамі культуры, пацярпелымі праз свае перакананні.

У сваю чаргу мы гатовыя ўсебакова падтрымаць удзельнікаў «Харошак» і абараніць іх ад адміністрацыйных рэпрэсій», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках