20 красавiка 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праграміст апублікаваў першыя абмеркаванні ў гісторыі інтэрнэту

2
Праграміст апублікаваў першыя абмеркаванні ў гісторыі інтэрнэту

Прывітанне з 1981 года.

Праграміст з ЗША Ёзэф Ярошчак апублікаваў прыблізна 2,1 млн допісаў, датаваных 1981-1991 гадамі.

Задоўга да Фэйсбуку, Тэлеграму, Інстаграму і нават форумаў, дзе абмяркоўваюць, як правільна даглядаць за хатнімі жывёламі, у людзей быў Usenet, паведамляе «Новое время».

Груба кажучы, гэта першая версія сучаснага Інтэрнэту. Ён складаўся з розных груп, у якіх людзі абмяркоўвалі абсалютна розныя тэмы - ад робатаў і нанатэхналогій да філасофіі і асаблівасцяў выхавання дзяцей. Ён працуе прыкладна як электронная пошта - допіс карыстальніка адпраўляецца ўсім, хто падпісаны на тэматычны сервер. Іх адказы, адпаведна, таксама - так людзі і размаўлялі.

Нядаўна Ёзэф Ярошчак апублікаваў на Reddit вялікі архіў, які ўпэўнена можна называць зборнікам самых першых інтэрнэт-перапісак. Блізу 2,1 мільёна паведамленняў, датаваных ад лютага 1981 да чэрвеня 1991 года даступныя на архіве Usenet.

«Гэта, фактычна, самыя раннія даступныя абмеркаванні, размешчаныя ў Інтэрнэце людзьмі, якія працуюць у розных універсітэтах, якія ўжо былі падлучаныя да Інтэрнэту», - сказаў Ярошчак выданню.

Гэта - частка яшчэ большага праекта Ярощака. У мінулым месяцы ён запусціў архіў Usenet, у якім збірае архіўныя гутаркі і паведамленні. Цяпер там захоўваецца 317 мільёнаў паведамленняў у 10 000 унікальных груп навін Usenet - і, паводле ацэнак праграміста, у канчатковым выніку ў ім будзе захоўвацца блізу 1 мільярда паведамленняў, піша VICE.

«Гэтая скарбніца старых допісаў павінна быць даступная будучым пакаленням. Гэтыя сотні мільёнаў паведамленняў можа быць цікава чытаць, але, што больш важна, яны праліваюць святло на разумовы працэс Інтэрнэт-супольнасці на ранніх этапах самога Інтэрнэту.

Гэта велізарная колькасць важнага гістарычнага і даследчага кантэнту. Было б грэбаваннем з майго боку і з боку іншых архівістаў, прапусціць магчымасць вярнуць гэтыя старыя тэкставыя групы Usenet з архіваў у адкрыты доступ», - распавядае Ярошчак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках