29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка - беларусам: Мы чулі вас на Акрэсціна ў адну з нядзель

6
Алена Леўчанка - беларусам: Мы чулі вас на Акрэсціна ў адну з нядзель

Знакамітая баскетбалістка падзякавала беларусам за падтрымку.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка распавяла гісторыю, якая адбылася падчас яе знаходжання на Акрэсціна, паведамляе «Радыё Свабода».

«Усім вялікі дзякуй. Мы чулі вас у адну з нядзель.

Была гісторыя. Да нас запусцілі дзве дзяўчынкі. Адна так глядзіць на мяне. Кажу: «Добры дзень, я Лена». Яна пытаецца: «Вы - Алена Леўчанка?». Кажу, што гэта я. Яна сказала: «Ніколі б не падумала, што буду з вамі ў камеры сядзець». Распавядала, што шмат людзей мяне падтрымалі. Яшчэ нічога не бачыла.

Рада, што бліжэй пазнаёмілася з такімі людзьмі. Раней ведала іх, як спартоўка. Цяпер даведваюся іх чалавечыя якасці. Гэта вельмі каштоўна, гэта вельмі важна. Гэта надае сіл. Ведаць, што ты не адзін у такой складанай сітуацыі», - сказала Леўчанка.

Нагадаем, Леўчанка адбыла 15 дзён у зняволенні. Сёння адбыўся паўторны суд, які аштрафаваў спартоўку. З Акрэсціна яе не адпусцілі да прысутных ля сцен будынка людзей і яе бацькоў. Леўчанку ўпотай вывезлі з Акрэсціна дадому.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках