20 красавiка 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «флагманы» аддалі крэдыторам палову ВУП

5
Беларускія «флагманы» аддалі крэдыторам палову ВУП
Фота: bymedia

Найбуйнейшыя прадпрыемствы былі вымушаныя пералічыць на выплату пазыкаў кожны трэці зароблены рубель.

Сумарныя пазыкі буйных і сярэдніх кампаній б'юць гістарычныя рэкорды. На гэтым фоне актуальныя плацяжы ў крэдытах і пазыках таксама набываюць велізарныя памеры, пішуць banki24.by.

За 8 месяцаў галоўныя прадпрыемствы краіны аддалі ў лік выплаты абавязальніцтваў у крэдытах і пазыках 47,6 млрд BYN. За той самы перыяд ВУП Беларусі склаў 93 млрд BYN. Такім чынам, на выплату пазыкаў у буйных і сярэдніх кампаній сышло блізу 51,1% ад ВУП. У пераліку на грошы пазыковая нагрузка на кампаніі вырасла да 2019 года на 12,1%.

Прадпрыемствы былі вымушаныя пералічыць крэдыторам 29,4% ад выручкі – амаль кожны трэці рубель.

Самая жорсткая пазыковая нагрузка назіралася ў кампаній з Віцебскай вобласці. За 8 месяцаў прадпрыемствы паўночнага рэгіёну пералічылі крэдыторам 40,1% выручкі. Лідарства Віцебшчыны ва ўдзельнай пазыковай нагрузцы тлумачыцца мадэрнізацыяй наваполацкага Нафтана.

У грашовым выразе бізнэсы Віцебскай вобласці аддалі крэдыторам 6,379 млрд BYN (мінус 0,2% да 2019 года). Скарачэнне плацяжоў да мінулага года абумоўленае дзеяннем указа аб дзяржпадтрымцы АПК Віцебскай вобласці.

Больш за ўсё грошай крэдыторам накіравалі прадпрыемствы Менска – 12,054 млрд BYN. У параўнанні з 2019 годам пазыковая нагрузка вырасла на 11,4%, а кампаніі аддалі 22,8% ад выручкі.

Хутчэй за ўсё раслі выплаты ў арганізацый Гарадзенскай вобласці – на 28,1% да 5,452 млрд BYN. На выплату крэдытаў і пазык прадпрыемствы Гарадзеншчыны накіравалі 35,4% выручкі.

Самая нізкая нагрузка ў грошах і ў адносінах да выручкі фіксаваліся ў Берасцейскай вобласці – 2,936 млрд BYN і 17,7% адпаведна. Прадпрыемствы паўднёвага рэгіёну даволі слаба закранула хваля мадэрнізацыі ў дзяржсектары.

Памер плацяжоў да 2019 года вырас на 18,4%. У астатніх абласцях сітуацыя выглядала так: Гомельская – 9,223 млрд BYN (+4,6%), або 37,9% выручкі, Менская – 7,739 млрд BYN (+24%), або 30,1% выручкі, Магілёўская – 3,781 млрд BYN (+10,8%), або 33,8% выручкі.

Сярод відаў дзейнасці найбольшыя плацяжы за 8 месяцаў 2020-га правяла прамысловасць – 30,3 млрд BYN (+14,5% да 2019 года). Прамысловыя прадпрыемствы патрацілі на выплату пазыкаў 38,5% выручкі.

У сельскай гаспадарцы пазыковая нагрузка склала 1,416 млрд BYN (+42,2% да 2019 года), у будаўніцтве – 1,441 млрд BYN (+13%), у аптовым гандлі – 5,705 млрд BYN (+10,9%), у раздробным гандлі – 3,536 млрд BYN (+18,7%), на транспарце – 1,483 млрд BYN (+27,1%).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках