18 красавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрымку дзяржпрадпрыемствам у Беларусі засакрэцілі

14
Падтрымку дзяржпрадпрыемствам у Беларусі засакрэцілі

Сума ўліванняў - не меншая за 2 мільярды рублёў.

На працягу чэрвеня - верасня беларускія ўлады выдалі не менш за 2 млрд рублёў у рамках антыкавідных захадаў падтрымкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Дакладную суму падлічыць праблематычна, таму што шэраг дакументаў маюць грыф «Для службовага карыстання», паведамляе tut.by.

Так, летам 2020 года былі падпісаныя некалькі пастаноў Саўміна з грыфам ДСК аб крэдытаванні прадпрыемстваў пад гарантыі ўрада на суму 1-1,35 млрд рублёў. Рэсурсы прызначаліся для налічэння заробку і забеспячэння бягучай вытворчай дзейнасці «у адпаведнасці з укладзенымі альбо планаванымі да ўкладання экспартнымі кантрактамі». Аб пастановах паведаміў тэлеграм-канал «Эканомiка». Вядома, што ў жніўні ўлады другі раз за год павялічылі максімальны аб'ём эмісіі аблігацый Банка развіцця на 240 млн рублёў - да 765 мільёнаў рублёў. Гэта мог быць адзін з каналаў падтрымкі машынабудаўнікоў.

8 верасня пабачыў свет указ № 339-ДСК, згодна з якім Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк павінны выдаць дзяржпрадпрыемствам крэдыты на агульную суму 1,75 рублёў. Пазыкі на 1,2 млрд рублёў выдадзены пад гарантыі ўрада, 550 млн рублёў - пад гарантыі мясцовых выканкамаў. Працэнтная стаўка - 8,75% гадавых (стаўка рэфінансавання + 1 адсоткавы пункт). Аднак самі пазычальнікі будуць плаціць толькі 2,75%, астатняя адсоткавая стаўка кампенсуецца бюджэтам. Пазыкі выдаюцца кампаніям без уліку шэрагу абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам.

У верасні БЕЛАЗ выпусціў новыя аблігацыі на 100 млн даляраў. Пакупнікамі сталі 4 буйныя банкі. Эмісія праводзіцца ў мэтах фінансавання бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці БелАЗ, выплаты крэдытаў, у тым ліку датэрміновага, а таксама размяшчэння свабодных сродкаў на дэпазітах, гаворыцца ў дакументах. Пры гэтым, паводле праспекту эмісіі, жодзінскім заводам прыцягваюцца не даляры, а беларускія рублі.

Інфармацыю пра пакеты мер дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў пацвердзілі дзве крыніцы ў фінансавых колах.

- Былі ўхваленыя некалькі пакетаў антыкавідных мер падтрымкі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Інструменты выкарыстоўваліся розныя. Як прамыя фінансавыя меры, так і ускосныя, - сказаў адзін суразмоўца, але падлічыць агульны аб'ём выдзеленых рэсурсаў не змог.

У Мінфіне Беларусі адмовіліся каментаваць дакументы «для службовага карыстання».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках