Расею могуць пазбавіць права правядзення Еўра-2020
5- 16.10.2020, 16:08
- 25,335
УЕФА сур'ёзна разглядае гэты варыянт.
УЕФА разглядае варыянт са скарачэннем колькасці гарадоў, якія павінны прыняць матчы чэмпіянату Еўропы-2020 у футболе, паведамляе gazeta.ru.
Галоўнымі прэтэндэнтамі на скарачэнне з'яўляюцца расейскі Санкт-Пецярбург і азербайджанскі Баку. Азербайджан могуць пазбавіць права правядзення матчаў Еўра-2020 праз ваенны канфлікт у Нагорным Карабаху, а адной з прычын адхілення Расеі называецца цяжкая эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне.
«Мы ўвесь час сочым за сітуацыяй, але няма ніякіх сумневаў, што чэмпіянат Еўропы адбудзецца. Паводле плану пакінуць усё як ёсць. Але мушу адзначыць, што замест 12 краін турнір можа прайсці ў 11, васьмі, пяці або адной», - цытуе прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чаферына ESPN са спасылкай на Movistar+
Нагадаем, 17 сакавіка УЕФА пастанавіў аб пераносе чэмпіянату Еўропы ў футболе на 2021 год праз пандэмію каранавіруса. Новыя даты правядзення - з 11 чэрвеня да 11 ліпеня.
Еўра-2020 павінен быў прайсці ў перыяд з 12 чэрвеня да 12 ліпеня гэтага года адразу ў 12 краінах - Азербайджане, Англіі, Вугоршчыне, Нямеччыне, Даніі, Ірландыі, Гішпанія, Італіі, Нідэрландах, Расеі, Румыніі і Шатландыі.