25 красавiка 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Беларускія айцішнікі, якія пераехалі ва Украіну, згенеруюць прыток $120 мільёнаў

4
Экспэрт: Беларускія айцішнікі, якія пераехалі ва Украіну, згенеруюць прыток $120 мільёнаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Адток беларускіх спецыялістаў з краіны расце.

Амаль 1200 беларускіх IТ-спецыялістаў пераехалі ва Украіну пасля падаўлення пратэстаў 9-10 жніўня. Пра гэта паведаміў міністр лічбавай інфармацыі Украіны Аляксандр Барнякоў, піша «Нямецкая хваля».

Са слоў міністра, плынь беларускіх спецыялістаў расце, бо сітуацыя ў Беларусі не нармалізуецца.

Тым часам дырэктар Інстытута сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі Ілля Несхадоўскі падлічыў эканамічны эфект ад прысутнасці ва Украіне беларускіх айцішнікаў.

Калі прыехалі 1200 спецыялістаў, то, груба кажучы, атрымліваецца $120 млн на год дадатковых паступленняў валюты ва Украіну. Да таго ж заробак айцішнікаў складае ад $2 тысяч да $7 тысяч на месяц, частку якога ён пакіне ва Украіне.

Падлік выгод ва Украіне прадаўжаецца, як і рэлакацыя беларускіх IТ-бізнэсаў.

Як паведамлялася, заяўкі на рэлакацыю ад беларускіх ІТ-кампаній ва Украіне прымае Еўрапейская асацыяцыя праграмнай інжынерыі (EASE).

Яна атрымала ўжо больш за 40 заявак на пераезд з Беларусі. Самая буйная кампанія, якая задумала рэлакацыю, мае штат 1,5 тысячы супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках