29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У СААЗ назвалі самае эфектыўнае лякарства ад COVID-19

4
У СААЗ назвалі самае эфектыўнае лякарства ад COVID-19
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

З заявай выступіў генеральны дырэктар арганізацыі.

У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што на сёння ёсць толькі адно лякарства, якое з'яўляецца эфектыўным супраць захворвання COVID-19 у цяжкай форме.

Цяпер гэта дэксаметазон. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус, піша cursorinfo.co.il.

«На цяперашні момант кортыкастэроід дэксаметазон па-ранейшаму з'яўляецца адзіным тэрапеўтычным сродкам, які паказаў эфектыўнасць супраць COVID-19 для пацыентаў з хваробай у цяжкай форме», - сказаў ён.

Нагадаем, 30 студзеня СААЗ прызнала каранавірус праблемай сусветнага маштабу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках