Мікалай Сванідзэ: Лукашэнка асуджаны на сыход, ён не патрэбен нават Пуціну
58- 17.10.2020, 19:05
- 140,695
Дыктатар стаў абсалютна нелегітымным.
Расейскі журналіст і гісторык Мікалай Сванідзэ расказаў пра асуджанасць рэжыму Лукашэнкі.
– Патанулі (крамлёўскія стратэгі – рэд.) у падтрымцы аднаго чалавека, які не легітымны ў сваёй краіне, які дазваляе сваім сілавікам абяцаць страляць баявымі патронамі ў сваё насельніцтва, – разважае Мікалай Сванідзэ на «Эху Москвы». – За якога ніхто не галасуе. Які нікому не патрэбны. Які асуджаны на сыход, які не патрэбен самому Пуціну. Абсалютна.
Таму што карысці з яго як з казла малака. Нават пагадненне ніякае нельга заключыць, таму што ён нелегітымны. Што рабіць з ягоным подпісам, куды яго тым больш засунуць. Я прашу прабачэння. Няма куды. Ён не будзе мець ніякага значэння.
Чый гэта подпіс? Каго? Дыктатара, які не патрэбен уласнай краіне. А мы нібыта палім за яго, мы сказалі, што мы будзем яго падтрымліваць.