23 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заявілі пра канец эпохі «Саюзаў»

12
У ЗША заявілі пра канец эпохі «Саюзаў»

NASA выкарыстоўвацьме ўласныя касмічныя караблі Crew Dragon і CST-100 Starliner.

Пуск сярэдняй ракеты «Саюз-2.1а» з пілатаваным касмічным караблём «Саюз МС-17» стаў, імаверна, апошнім, за які NASA заплаціла «Раскосмасу», піша lenta.ru са спасылкай на SpaceNews.

Амерыканскае выданне адзначае, што гэтая акалічнасць сведчыць пра «канец эпохі для NASA», якое цяпер для дастаўкі астранаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) будзе выкарыстоўваць не «Саюз МС-17», а ўласныя касмічныя караблі Crew Dragon і CST-100 Starliner.

SpaceNews кпэўнена, што ў будучыні NASA прадоўжыць карыстацца расейскімі «Саюзамі МС», а «Раскосмас» пасля праходжання сертыфікацыі амерыканскімі касмічнымі караблямі пачне выкарыстоўваць амерыканскія Crew Dragon і CST-100 Starliner. Выданне адзначае, што ў такім выпадку ЗША не будуць плаціць Расеі за змешаныя экіпажы на «Саюзе МС».

SpaceNews адзначае, што за апошнюю пускавую паслугу NASA заплаціла «Раскосмасу» 90,25 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках