29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп сказаў, што з'едзе з CША, калі саступіць Байдэну

93
Трамп сказаў, што з'едзе з CША, калі саступіць Байдэну

Выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на 3 лістапада.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы 16 кастрычніка на перадвыбарным шоў у штаце Джорджыя, выказаў здагадку, што яму прыйдзецца пакінуць краіну ў выпадку паразы на выбарах ад «найгоршага кандыдата ў гісторыі», як ён назваў Джо Байдэна.

Пра гэта піша The Hill.

Са слоў Трампа, ён адчувае ціск ад таго, што яму даводзіцца супрацьстаяць такому слабаму палітыку, як Байдэн.

Шэраг выданняў, між іншым Daily Beast, не ўспрынялі словы прэзідэнта як жарт. Сайт The Lincoln Project, які адлюстроўвае інтарэсы антытрампаўскай групы ў Рэспубліканскай партыі, суправадзіў фрагмент прамовы кіраўніка Белага дома допісам: «Абяцаеш?»

Прэзідэнт таксама адзначыў, што, мабыць, яму не варта так жартаваць, пры гэтым сам ён не ўсміхнуўся.

Выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на 3 лістапада. Рэспубліканцу Трампу, што балатуецца на другі тэрмін, супрацьстаіць вылучэнец Дэмакратычнай партыі Байдэн.

Паводле звестак апытання брытанскай кансалтынгавай кампаніі Opinium Research, Байдэн апярэджвае дзейнага прэзідэнта на рэкордныя 17 пунктаў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках