29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Беларусі пройдзе Партызанскі марш

40
Сёння ў Беларусі пройдзе Партызанскі марш

Марш стартуе а 14:00 у Менску і іншых гарадах краіны.

Наша краіна вядомая ўсяму свету як партызанскі край. У кожнага беларуса ёсць партызанскія гены. І ў кожным з нас жыве дух народных мсціўцаў.

Найбуйнейшыя беларускія тэлеграм-каналы заклікалі грамадзян краіны выйсці ў гэтую нядзелю, 18 кастрычніка на Партызанскі марш.

Месца збору ў Менску - плошча і праспект Незалежнасці.

У іншых гарадах краіны - цэнтральныя вуліцы і плошчы.

Час традыцыйны - 14:00.

Гэта будзе Марш партызан, зацятых і непераможных беларусаў, гатовых змагацца за сваю будучыню і будучыню сваёй краіны.

Нагадваем, што Народны ўльтыматум уладам сканчаецца 25 кастрычніка. Нашы патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвесціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінны спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках