22 кастрычнiка 2020, Чацвер, 0:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На лукашэнкаўскіх сілавікоў прапануюць выдаць ордэры Інтэрпола

81
На лукашэнкаўскіх сілавікоў прапануюць выдаць ордэры Інтэрпола

У Еўрапарламенце абмеркавалі, як пакараць беларускіх сілавікоў.

16 кастрычніка Камітэт замежных спраў Еўрапарламента разам з падкамітэтам правоў чалавека правёў слуханні з нагоды таго, як змагацца з беспакаранасцю сілавікоў за ўжыванне гвалту супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі.

«Людзі на вуліцах патрабуюць міжнароднай справядлівасці, таму што правасуддзе ўнутры Беларусі для іх недаступнае. Галоўнае пытанне - як можна пераадолець гэтую беспакаранасць, бо цяпер звычайныя амапаўцы не баяцца ўчыняць гэтыя злачынствы», - паведамляе DW выступ Андруса Кубілюса, сустаршыні дэлегацыі Еўрапарламента «Еўранэст».

Беларускі погляд на сітуацыю выказвалі анлайн два праваабаронцы - старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла.

Бяляцкі распавёў, што пасля візіту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка, дэманстрацыі разганялі з асаблівай жорсткасцю. 11 кастрычніка затрымалі больш за 600 пратэстоўцаў, а ў панядзелак супраць пенсіянераў ужылі святло-шумавыя гранаты і слезацечны газ. Рэакцыю сілавікоў ён называе неадэкватным прымяненнем гвалту.

Ён заклікаў Еўразвяз пашырыць санкцыйны спіс і ўключыць тых, «хто ўчыняе злачынствы, прыкрываючыся ўладай».

Гары Паганяйла нагадаў, што паводле 2000 заяў на дзеянні сілавікоў у Беларусі не распачалі аніводнай крымінальнай справы. Для прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ён прапанаваў скарыстацца ўніверсальнай крымінальнай юрысдыкцыяй. Паганяйла ўважае, што Інтэрпол можа выдаць ордэры на арышт сілавікоў на заявы людзей, якія выехалі з Беларусі ў Польшчу і Літву. Гэта, на яго думку, можа змяніць сітуацыю ўнутры нашай краіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».