20 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскае радыё»: Беларусы 71 дзень запар пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі

«Польскае радыё»: Беларусы 71 дзень запар пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА: «НАША НІВА»

З жніўня ў краіне не сціхаюць акцыі пратэсту.

18 кастрычніка - у Беларусі 71-ы дзень акцый пратэсту пасля сфальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня. Увесь гэты час у краіне не сціхаюць акцыі пратэсту, не спыняюцца затрыманні іх удзельнікаў, паведамляе «Польскае радыё».

17 кастрычніка ў Менску прайшоў Жаночы марш і акцыя пратэсту студэнтаў.

На акцыі пратэсту 18 кастрычніка дэманстранты выйшлі на вуліцы Менска, Берасця, Гародні, Навагрудка, Віцебска, Светлагорска і іншых гарадоў. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, які незаконна ўтрымлівае ўладу і выкарыстоўвае жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі. У Менску акцыя пратэсту названая Партызанскім маршам. Яна праходзіць на Партызанскім праспекце сталіцы Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках