24 красавiка 2024, Серада, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дзясяткі тысяч пенсіянераў жывуць на $84 за месяц

9
У Беларусі дзясяткі тысяч пенсіянераў жывуць на $84 за месяц

Колькі беларусаў атрымліваюць сацыяльныя пенсіі.

У Беларусі блізу 72 тысяч чалавек атрымліваюць сацыяльныя пенсіі. Гэта звесткі Белстата на канец 2019-га года. Гэтыя выплаты прызначаюць тым, хто не можа прэтэндаваць на працоўную пенсію праз недахоп страхавога стажу. На канец 2019-га сярэдняя сума сацпенсіі складаў 215 рублёў ($84) на месяц, піша tut.by.

У 2018 годзе сацыяльныя пенсіі атрымлівалі таксама блізу 72 тысяч чалавек (звесткі Белстата з улікам акруглення). Да гэтага колькасць тых, каму выплачвалі сацпенсіі, павялічвалася. Да прыкладу, у 2012 гэтыя выплаты атрымлівалі 56 тысяч чалавек, у 2000-м - 50 тысяч, а ў 1990-м - 37 тысяч.

Сярэдняя сацыяльная пенсія на канец 2019-га года складала 215 рублёў. Для параўнання: сярэдняя сума прызначаных пенсій у гэты час была на ўзроўні 431,3 рубля (168 даляраў), а пенсій па ўзросце - 445,9 рубля.

У асноўным сацпенсію ў Беларусі атрымліваюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і інваліды з дзяцінства, удакладнялі раней у Мінпрацы.

Сацыяльная пенсія таксама прызначаецца жанчынам, старэйшым за 60 гадоў, мужчынам, старэйшым за 65 гадоў, якія не маюць права на працоўную пенсію праз адсутнасць патрэбнага стажу працы з выплатай унёскаў - мінімальнага страхавога стажу.

Да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год - да 15 гадоў. З 2020 года ён складае 17 гадоў і 6 месяцаў. Штогод гэтая планка будзе павялічвацца на 6 месяцаў - да 20 гадоў. Пры прызначэнні пенсіі ў 2025 годзе і пазней спатрэбіцца наяўнасць страхавога стажу, не меншая за 20 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках