19 красавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Амстэрдаме прайшла акцыя салідарнасці з народам Беларусі

1
У Амстэрдаме прайшла акцыя салідарнасці з народам Беларусі

Удзельнікі акцыі сабраліся на цэнтральнай плошчы сталіцы Амстэрдама.

У нядзелю, 18 кастрычніка, у Амстэрдаме, адбылася акцыя салідарнасці з беларускім народам, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.

Пра гэта Charter97.org паведамілі арганізатары акцыі.

Беларуская суполка правяла акцыю салідарнасці і падтрымкі беларусаў, якія ўжо трэці месяц змагаюцца за свабоду супраць рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі, які, нягледзячы на паразу на выбарах, прадаўжае ўтрымліваць уладу шляхам дзяржаўнага тэрору.

Арганізатары акцыі звярнулі ўвагу на тое, што перамога народа яшчэ не дасягнутая. Нягледзячы на гэта, дзіўная адвага беларусаў, якія прадаўжаюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай грамадскасці.

Арганізатары заявілі, што тое, што адбываецца сёння ў Беларусі - гэта апафеоз міліцэйскага гвалту: на гэты момант вядома аб больш чым тысячы выпадкаў катаванняў, а таксама тры выпадкі сексуальнага гвалту і шэсць смерцяў. Удзельнікі акцыі паспрабавалі данесці, што гэта адбываецца проста цяпер, у 21 стагоддзі, у геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая мяжуе з краінамі ЕЗ.

Удзельнікі акцыі заклікалі падтрымаць беларусаў у іх барацьбе і пажадалі ім хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў:

1. Адстаўка Лукашэнкі.

2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

3. Пакаранне ўсіх датычных да гвалту.

4. Правядзенне сумленных і празрыстых выбараў.

Удзельнікі акцыі сабраліся на цэнтральнай плошчы Амстэрдама. Былі раздадзеныя ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў РБ. Акцыя прыцягнула ўвагу жыхароў і гасцей горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках