29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Гурыеў: У ЗША ёсць вялікія рэзервы для ціску на Расею

10
Сяргей Гурыеў: У ЗША ёсць вялікія рэзервы для ціску на Расею
СЯРГЕЙ ГУРЫЕЎ
ФОТА: АНДРЭЙ ГУДЗЕНКА/LIGA.NET

У ЗША ёсць законапраекты, якія могуць вывесці санкцыі супраць РФ на новы ўзровень.

Амерыканскія ўлады маюць велізарныя рэзервы для ціску на Расею.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" заявіў расейскі эканаміст, прафесар Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў Sciences Po Сяргей Гурыеў.

На ягоную думку, перад выбарамі ў Белага дома ёсць прычыны ў меншай ступені казаць аб расейскіх праблемах, але гэта не азначае, што санкцыі ў сувязі з атручваннем апазіцыянера Аляксея Навальнага не будуць уведзеныя. Гурыеў не выключае, што гэта адбудзецца да выбараў.

Эканаміст нагадаў, што ўжо прыняты цэлы шэраг законаў, актаў Кангрэсу, якія дазваляюць пашыраць санкцыі. Акрамя таго, ёсць законапраекты, якія могуць вывесці санкцыі на новы ўзровень, адзначае ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках