19 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэнксі намаляваў новае графіці ў Натынгеме і быў выкрыты

1
Бэнксі намаляваў новае графіці ў Натынгеме і быў выкрыты

Са слоў сведак, гэтым разам ім удалося ўбачыць самага загадкавага вулічнага мастака.

У брытанскім Натынгеме з'явілася новае графіці аўтарства самага загадкавага вулічнага мастака Бэнксі. Сапраўднасць карціны Бэнксі пацвердзіў на сваёй старонцы ў Instagram, піша «Вокруг света».

Графіці намаляванае на сцяне салона прыгажосці. На ім можна ўбачыць дзяўчынку, якая гуляе з шынай, як з абручом. Побач з карцінай стаіць зламаны ровар без задняга кола.

Алекс Мітчэл, уладальнік крамы, якая належыць салону, распавёў, што ў аўторак раніцай заўважыў каля будынку фургон з зацемненымі вокнамі.

Кіроўца, паводле ягоных слоў, рабіў выгляд, што чыніць паломку. Гэта доўжылася амаль дзве гадзіны. Праз нейкі час ён увайшоў у краму і замовіў два напоі. Мітчэл спытаў у яго, хто намаляваў графіці, а мужчына проста падміргнуў у адказ.

Мясцовыя жыхары захоплена адрэагавалі на новы стрыт-арт. У Натынгеме самы высокі ў Вялікабрытаніі ўзровень захворвання каранавірусам, і мясцовыя вельмі мелі патрэбу ў падзеі, якая б разнастаіла іх змрочныя будні і падарыла новую тэму для размоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках