24 красавiка 2024, Серада, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску на знак пратэсту звольніўся суддзя

41
У Пінску на знак пратэсту звольніўся суддзя

Аляксей Пацко адмовіўся судзіць людзей паводле палітычных артыкулаў.

Як паведамляе Telegram-канал «Мая краіна Беларусь», у пятніцу быў апошні працоўны дзень на пасадзе суддзі крымінальнай калегіі Аляксея Васільевіча Пацко. Гэта менавіта той адзіны суддзя суда Пінскага раёна і горада Пінска, які не судзіў людзей паводле «палітычнага» артыкула (23.34 КаАП).

Больш за тое, адразу пасля выбараў Аляксей Васільевіч напісаў заяву пра звальненне, але праз працэдуру прызначэння і звальнення суддзяў у Беларусі (толькі праз указ Лукашэнкі) яму давялося чакаць адпаведнага распараджэння амаль два месяцы.

«І ў гэты перыяд ён не прыняў ні адной “палітычна матываванай” пастановы, прынцыпова вёў толькі крымінальныя справы, прычым разглядаў справы як свае, так і той судзейскай тройцы, якая ва ўдарным рэжыме займалася рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянаў-пратэстоўцаў.

У А. Пацко, цяпер ужо былога суддзі, трое маленькіх дзяцей, і нават гэты факт не прымусіў чалавека адмовіцца ад свайго сумлення і рэпутацыі», – піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках