28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прайшоў Марш мудрасці

27
У Беларусі прайшоў Марш мудрасці
ФОТА: TUT.BY

Тысячы пенсіянераў выйшлі ў цэнтр Менска.

У Беларусі праходзіць традыцыйны марш пенсіянераў. У гэты раз ён атрымаў назву Марш мудрасці.

Сайт Сharter97.org вёў онлайн-трансляцыю Марша мудрасці.

16:26 Марш мудрасці скончыўся на плошчы Якуба Коласа. Пенсіянеры ўсклалі кветкі да помніка і разышліся.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

16:23 Актывістцы Ніне Багінскай падарылі гадзіннік з яе выявай.

16:22 Удзельнікі акцыі скандуюць «Жыве Беларусь» на плошчы Якуба Коласа.

16:12 Удзельнікаў акцыі частуюць гарачай гарбатай і печывам.

16:11 Марш мудрасці ўжо на плошчы Якуба Коласа.

16:09 Незвычайны плакат на акцыі пратэсту ў Менску.

16:06 Так выглядаў Марш мудрасці на праспекце Незалежнасці з вышыні.

16:03 Удзельнікі акцыі рухаюцца ў бок плошчы Якуба Коласа. Ім дораць кветкі.

16:02 Аўтамабілісты сігналяць у падтрымку Маршу, які далей рухаецца праспектам.

15:59 Удзельнікі Маршу мудрасці прайшлі ў Менску на плошчу Перамогі.

15:53 У Берасці таксама праходзіць марш пенсіянераў.

15:52 Яшчэ порцыя плакатаў з Марша мудрасці ў Менску.

15:48 Калона Марша мудрасці скандуе: «Нашы дзеці лепшыя за ўсіх!»

15:44 Удзельнікі акцыі практычна дайшлі да плошчы Перамогі.

15:32 Студэнты дзякуюць пенсіянерам, якія выйшлі на Марш.

15:29 У пенсіянераў з'явіўся свой сцяг!

15:27 «Пераменаў» ад кіроўцаў для менскіх бабуль і дзядуляў.

15:25 Пенсіянеры патрабуюць новых выбараў.

15:23 Дзяўчаты дораць кветкі ўдзельніцам Марша.

15:19 А вось і піражкі для ўнукаў ад бабуль на Маршы мудрасці.

15:13 Пенсіянеры скандавалі «Ганьба» сілавікам.

15:10 Выдатныя фота з прыгожага Марша мудрасці ў Менску.

15:07 Вось так выглядае калона пенсіянераў у Менску. Яны ідуць на плошчу Перамогі.

15:02 Таймлапс з Марша мудрасці ў Менску.

14:55 Гародня таксама праходзіць марш пенсіянераў.

14:51 Пенсіянеры адправілі Лукашэнку ў аўтазак.

14:47 Удзельнікі маршу скандуюць: «Нашу волю не зламаць!» і «Верым! Можам! Пераможам!»

14:45 Надзвычайны плакат на Маршы мудрасці. Нават пенсіянеры ведаюць, хто ў нас у краіне пацук.

14:42 Пенсіянеры патрабуюць вызвалення палітвязняў.

14:39 Яшчэ адно відэа, якое дазваляе ўявіць сабе маштаб акцыі ў Менску.

14:35 Марш мудрасці ў фотаздымках.

14:34 Толькі паглядзіце, колькі сёння людзей выйшла на акцыю!

14:33 Марш мудрасці патрабуе правядзення свабодных выбараў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках