25 красавiка 2024, Чацвер, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі, чаму карысна хадзіць басанож

8
Навукоўцы патлумачылі, чаму карысна хадзіць басанож

Адна з прычын - паляпшэнне працы сэрца.

Басанож можна хадзіць не толькі ўлетку па пляжы, а і халоднай восенню ці ўзімку па ўсякіх дарогах. Што азначае такая басаногая тэндэнцыя і чым яна карысная, распавяла «Сегодня» лекарка-тэрапеўт Алена Ягорава.

Хаджэнне басанож лекары называюць карысным. Гэта стымулюе кровазварот, што ў сваю чаргу паляпшае працу сэрца і сасудаў.

Са слоў тэрапеўта Алены Ягоравай, калі чалавек ходзіць па зямлі басанож, то ідзе стымуляцыя біялагічна актыўных кропак, якіх вельмі шмат на ступні.

«Нават ёсць сцвярджэнні неўролагаў, у тым, што чалавек становіцца спакайнейшым, калі ён ходзіць часцей басанож», - распавяла яна.

Хто такія барэфутары і ў чым іх сакрэт

Аматараў хадзіць басанож круглы год называюць барэфутарамі. Яны ходзяць вуліцамі без абутку ва ўсякае надвор'е, нават зімой па снезе.

Барэфутар Андрэй Навасёлаў ходзіць басанож ужо 15 гадоў.

«Аднойчы ў лютым было такое добрае надвор'е, каля нуля градусаў, свежы снег, і мне раптам захацелася зняць абутак. Я разуўся і трохі прайшоўся. З тых часоў без абутку спраўляюся штодня», - распавёў ён сваю гісторыю.

Са слоў мужчыны, лужын ён не абыходзіць і толькі зімой, калі тэмпература апускаецца ніжэй за мінус восем градусаў, абувае красоўкі, каб не было абмаражэння. Іншых перашкод і непрыемнасцяў не баіцца. Нават тых, якія могуць траўмаваць.

Са слоў барэфутара, з ім здараліся адзінкавыя выпадкі, калі ён раніўся - ступаў на вельмі маленькі шкляны асколак.

Такіх людзей, як Андрэй, у Кіеве адзінкі. Сярод іх і муж і жонка Доўжыкавы.

Юрый Доўжыкаў асабліва любіць хадзіць басанож па глыбокім снезе. Ён кажа, што з таго часу, як пачаў практыкаваць барэфут, хварэе дома вельмі рэдка, а выздараўлівае хутка. Імунітэт стаў у разы мацнейшым, упэўнены Юрый.

А вось ягоная жонка, Алена, абувацца ці не, вырашае пад настрой: можна абуць абутак, а можна і не абуць.

Але калі і пераходзіць да барэфутарства, то лепш летам, і пачынаць яго з хаджэння па траве або цёплым пяску. Бо ў горадзе, параніўшы нязвыклыя да адсутнасці абутку ступні, можна лёгка падчапіць розныя бактэрыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках