18 красавiка 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны гросмайстар адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі

24
Міжнародны гросмайстар адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі
ФОТА: INSTAGRAM

Уладзіслаў Кавалёў падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў з патрабаваннямі да ўлады.

Міжнародны гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі і падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў з патрабаваннямі да ўлады, паведамляе tut.by са спасылкай на Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі.

Кавалёў - адзіны беларускі шахматыст, які ўваходзіць у першую сусветную сотню найлепшых гросмайстраў. Ён павінен быў узяць удзел у чэмпіянаце краіны і нават прысутнічаў на лёсаванні, але за некалькі гадзін да старту пастанавіў адмовіцца ад турніру.

Прычынай стала тое, што РЦАП у шахматах і шашках падрыхтаваў дадатковае пагадненне да кантрактаў спартоўцаў. Паперы раздалі на адкрыцці чэмпіянату Беларусі. У дакуменце была прапісаная забарона на публічныя выказванні без узгаднення з наймальнікам, а таксама іншыя абмежавальныя пункты. Уладзіслаў Кавалёў палічыў гэта парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў, подпіс пад пагадненнем не паставіў і ад спаборніцтваў адмовіўся.

Разам з Кавалёвым ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіліся гросмайстар Яўген Падольчанка і міжнародны майстар Віталь Мерыбанаў. Яны таксама падпісалі адкрыты ліст спартоўцаў. У спісе падпісантаў таксама Андрэй Жыгалка, Сяргей Азараў, а адной з першых ліст падпісала старшыня Беларускай федэрацыі шахматаў Анастасія Сарокіна.

Усяго гэты ліст на гэты момант падпісалі больш за 900 чалавек з беларускага спорту.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках