24 красавiка 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці пойдзе ў рост даляр у другой палове кастрычніка?

9
Ці пойдзе ў рост даляр у другой палове кастрычніка?

Прагноз экспэрта.

Беларускі рубель на мінулым тыдні прадоўжыў умацоўвацца да валютнага кошыка. Што будзе з курсамі замежных валют у другой палове кастрычніка? Пра гэта ў каментары Myfin.by распавёў старэйшы аналітык кампаніі «Альпары Еўразія» Вадзім Іёсуб.

- Асноўнымі вонкавымі фактарамі мінулага тыдня было зніжэнне еўрапейскай валюты і яшчэ большае зніжэнне на сусветным рынку расейскага рубля. За тыдзень пара еўра/даляр знізілася з 1,1790 да 1,1710, ці на 0,7%.

Расейскі рубель патаннеў да абедзвюх замежных валют, у тым ліку да еўра. Даляр у Расеі за тыдзень падаражэў з 77 да 78 расейскага рубля, або на 1,3%. Еўра падаражэў з 90,9 да 91,3 расейскага рубля, або на 0,5%.

Аднак поспех даляра на сусветным рынку не перашкодзіў яму саступіць беларускаму рублю. Беларускі рубель умацаваўся адразу да трох замежных валют, уключаючы даляр. Даляр за тыдзень патаннеў на 0,2%, еўра знізіўся на 0,94%, а расейскі рубель патаннеў на 1,46%.

Валютны кошык страціў за тыдзень 0,98%. І гэта сёмы тыдзень запар як беларускі рубель умацоўваецца да валютнага кошыка. Роўна столькі ж - сем тыдняў - ён умацоўваецца і да расейскага рубля.

Што ў выніку?

На гэтым тыдні курс даляра моцна не зменіцца і застанецца паблізу 2,57 беларускага рубля.

Еўра можа знізіцца да 2,98 беларускага рубля.

А расейскі рубель можа патаннець да 3,25 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках