19 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З заўтрашняга дня падаражэе паліва

25
З заўтрашняга дня падаражэе паліва
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Гэта 15-е змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета.

З 20 кастрычніка ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі tut.by ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 20 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 69 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 79 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 1 капейка, ДТ - 1 рубель 79 капеек.

- Дадзены ўзровень коштаў на маторнае паліва ў Беларусі сёлета прадаўжае заставацца ніжэйшым, чым у сумежных дзяржавах, на 15-46 адсоткаў і вышэйшым на 16 адсоткаў, чым у Расейскай Федэрацыі, дзе ўжываецца дэмпфірны механізм цэнаўтварэння. Канцэрн захоўвае стратэгію паэтапнай карэкціроўкі коштаў маторнага паліва, якая дазволіла не дапусціць імклівых цэнавых ваганняў і скокаў у перыяд пасяўной і жніва. Таксама максімальна рэалізаваныя магчымасці для іх стрымлівання без шкоды для эканомікі прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, нягледзячы на негатыўны ўплыў вонкавых эканамічных фактараў, - праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

Гэта пятнаццатае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва сёлета. Апошні раз кошт паліва змяняўся 10 траўня: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.

Нагадаем, у 2019 годзе кошты паліва мяняліся 28 разоў, годам раней - 27.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках