29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Nokia пабудуе сетку сотавай сувязі на Месяцы

2
Nokia пабудуе сетку сотавай сувязі на Месяцы
ФОТА: NOKIA.COM

Сотавая сетка на месячнай паверхні дазволіць забяспечыць перадачу інфармацыі і дыстанцыйна кіраваць месяцаходам.

Нацыянальная ўправа ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA) выбрала фінскую тэлекамунікацыйную кампанію Nokia для будаўніцтва першай сеткі сотавай сувязі LTE/4G на Месяцы. Пра гэта паведаміла ў панядзелак прэс-служба Nokia, піша finanz.ru.

«Інавацыі Nokia будуць выкарыстаныя для стварэння і разгортвання ўльтракампактнай і з нізкім спажываннем энэргіі сеткі LTE на месячнай паверхні ў канцы 2022 года», - паведамілі ў кампаніі.

Тэхналогія будзе інтэграваная ў месячны пасадачны модуль кампаніі Intuitive Machines і дастаўленая на Месяц. Сотавая сетка на месячнай паверхні дазволіць, напрыклад, забяспечыць перадачу інфармацыі, у тым ліку відэа высокай разрознасці, і дыстанцыйна кіраваць месяцаходам.

«Усё гэта жыццёва неабходна для доўгатэрміновай прысутнасці чалавека на паверхні Месяца», - падкрэслілі ў Nokia.

Фінская кампанія вырабляе тэлекамунікацыйнае абсталяванне для мабільных, фіксаваных, шырокапалосных і IP-сетак. Яе акцыі размешчаныя на фондавых біржах Франкфурта-на-Майне, Нью-Ёрка і Хельсінкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках