19 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-ідэолаг Берасцейскага гарвыканкама з мужам атрымалі па 15 дзён арышту

18
Экс-ідэолаг Берасцейскага гарвыканкама з мужам атрымалі па 15 дзён арышту
ФОТА З САЦСЕТКІ

Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэсным маршы.

19 кастрычніка суд Ленінскага раёна Берасця вынес пастанову паводле справы былой супрацоўніцы аддзела ідэалогіі Берасцейскага гарвыканкама Вікторыі Драгабецкай і яе мужа Дзмітрыя Лазарчука: яны абвінавачвалася ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведамляе tut.by.

Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстным маршы 13 верасня. У матэрыялах справы ёсць відэазапіс, на якім бачна, як Вікторыя з мужам ішлі па праезнай частцы праспекта Машэрава.

Вікторыя і Дзмітрый прызналі віну цалкам. Дзяўчына патлумачыла, што ў той дзень яны з мужам шпацыравалі па цэнтры Берасця, убачылі ўдзельнікаў маршу і наважылі паглядзець, што адбываецца.

Затрымалі Вікторыю з мужам праз месяц. Іх спынілі 16 кастрычніка на выхадзе з Дома правасуддзя, куды яны прыехалі падтрымаць знаёмага, якога судзілі па тым жа артыкуле 23.34 КоАП. Выхадныя Вікторыя і Дзмітрый правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУС, а ў панядзелак іх прывезлі ў суд.

Падчас пасяджэння зачыталі характарыстыкі Вікторыі з мінулых месцаў працы «Буг-ТВ» і Берасцейскага гарвыканкама. Абедзве - станоўчыя. Таксама да матэрыялаў справы прыклалі грамату за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемстваў да 1000-годдзя горада. Падтрымаць Вікторыю прыйшлі яе калегі-журналісты.

Да адміністрацыйнай адказнасці яна раней не прыцягвалася.

Суд прызнаў Вікторыю і Дзмітрыя вінаватымі паводле ч. 1 арт. 23.34 КоАП і прызначыў кожнаму па 15 дзён арышту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках