25 красавiка 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO створыць касмічны цэнтр у Нямеччыне

NATO створыць касмічны цэнтр у Нямеччыне
ШТАБ-КВАТЭРА NATO НА АВІЯБАЗЕ РАМШТАЙН У НЯМЕЧЧЫНЕ
ФОТА: GETTY IMAGES/AFP/D. ROLAND

Касмічны цэнтр будзе створаны на авіябазе Рамштайн.

Міністры абароны 30 краін-сябраў NATO рыхтуюцца апублікаваць планы ў стварэнні новага касмічнага цэнтра на авіябазе Рамштайн, размешчанай на тэрыторыі федэральнай зямлі ФРГ Рэйнланд-Пфальц. Пра гэта паведамляюць у панядзелак, 19 кастрычніка, інфармагенцтва dpa і нямецкая газета Süddeutsche Zeitung, паведамляе DW.

Паведамляецца, што новы касмічны цэнтр будзе ў першую чаргу займацца назіраннем за касмічнай прасторай і збіраць звесткі пра магчымыя пагрозы, накіраваныя супраць спадарожнікаў. Не выключана таксама, што ў будучыні касмічны цэнтр ператворыцца ў камандны пункт кіравання абаронай, піша Süddeutsche Zeitung.

Столтэнберг перасцерагае ад мілітарызацыі космасу

Са слоў генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга, ён чакае, што планы ў стварэнні касмічнага цэнтра будуць узгодненыя да 21 кастрычніка. Пры гэтым ён чарговым разам перасцярог ад спроб мілітарызацыі космасу. «Спадарожнікавыя сістэмы выкарыстоўваюцца ў свеце ў такім аб'ёме, які шмат каму нават цяжка сабе ўявіць. Гандаль, прагнозы надвор'я, мабільная сувязь і банкаўскія пераказы - ва ўсіх гэтых галінах мы абіпараемся на спадарожнікі. Для NATO космас таксама з'яўляецца важнай вобласцю, улічваючы нашы магчымасці ў навігацыі, зборы разведвальных звестак, камунікацыі і адсочванне запускаў ракет», - сказаў Столтэнберг у гутарцы з DW.

«Таму важна, каб у альянсу было добрае ўяўленне пра тое, што адбываецца ў космасе, каб у нас быў надзейны доступ да касмічных паслуг і каб альянс максімальна выкарыстаў свае тэхнічныя магчымасці», - дадаў ён.

Даследчы цэнтр NATO ў касмічнай галіне

Агенцтва dpa паведамляе таксама пра планы NATO ў стварэнні спецыяльнага цэнтра для даследавання актыўнасці альянсу ў космасе. Месцам размяшчэння гэтага даследчага цэнтра, паводле інфармацыі агенцтва, можа стаць нямецкі горад Калькар або французскі Тулуз.

У 2005 годзе ў Калькаре быў адкрыты так званы Аб'яднаны цэнтр кампетэнтнасці ў паветранай моцы (АЦКПМ) для паляпшэння паветраных, касмічных, наземных і марскіх аперацый NATO з ужываннем паветраных сіл (Joint Air Power Competence Centre). У Тулузе ж цяпер ствараецца французскі нацыянальны цэнтр камандавання касмічнымі сіламі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках