25 красавiка 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія прадставіла праект санкцый за парушэнні правоў чалавека

3
Еўракамісія прадставіла праект санкцый за парушэнні правоў чалавека

ЕЗ зрабіў яшчэ адзін крок да магчымасці ўвядзення санкцыйнага рэжыму, аналагічнага «спісу Магніцкага».

У панядзелак, 19 кастрычніка, Еўракамісія на сваім пасяджэнні зацвердзіла прапанову рэжыму санкцый за парушэнні правоў чалавека ва ўсім свеце. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шафчовіч на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі, паведамляе DW.

«Калі новы глабальны рэжым санкцый ЕЗ за парушэнні правоў чалавека набудзе моц, ён дасць Еўразвязу вялікую гнуткасць у пытанні пераследу адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і злоўжыванне імі ва ўсім свеце, дзе б яны ні адбываліся, і хто б за гэта ні быў адказным», - заявіў Шафчовіч.

Беспрэцэдэнтны праект аб санкцыях Еўразвязу

Ён удакладніў, што санкцыі Еўразвязу будуць уводзіцца ў выглядзе забароны на ўезд у ЕЗ і замарожвання актываў на тэрыторыі Еўразвязу. Са слоў Шафчовіча, прапанова прадугледжвае, што кантроль за выкананнем забароны на ўезд будзе весці Еўракамісія. У выпадку прыняцця гэтая ініцыятыва стане беспрэцэдэнтным крокам, таму што пытанне ўезду на тэрыторыю дзяржаў-сябраў ЕЗ рэгулююць нацыянальныя ўрады.

Цяпер гэту прапанову будзе разглядаць Рада ЕЗ. Толькі ў яе ёсць паўнамоцтвы прыняць новы санкцыйны рэжым у выглядзе рэгламенту Еўразвязу, для чаго неабходна згода ўсіх яго 27 дзяржаў-сябраў. Узгадненне такога рэжыму санкцый - гэта яшчэ не ўвядзенне штрафных мер, яно толькі стварае прававыя рамкі для гэтага. Наступным крокам будзе ўжо ўнясенне канкрэтных асоб у санкцыйны спіс. Для гэтага трэба будзе новая аднагалосная пастанова Рады ЕЗ.

«Спіс Магніцкага» ў ЗША

Нагадаем, у ЗША ў 2012 годзе быў узгоднены і прыняты «спіс Магніцкага» з імёнамі расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне, на думку Вашынгтона, да гібелі былога аўдытара інвестфонда Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. У ЕЗ ужо некалькі гадоў гучаць заклікі распрацаваць аналагічны механізм.

Яшчэ ў снежні 2018 года Рада ЕЗ дала «зялёнае святло» на распрацоўку рэжыму санкцый за парушэнні правоў чалавека. Зрэшты, Шафчовіч імя Магніцкага не згадаў. Нягледзячы на тое, што, напрыклад, у Еўрапарламенце ёсць нямала тых, хто хацеў бы назваць новы рэжым у памяць расейскага аўдытара, ёсць і нямала праціўнікаў гэтага. Апошнія аргументуюць сваю пазіцыю нежаданнем абмяжоўваць дзеянне санкцыйнага рэжыму на якія-небудзь краіны або рэгіёны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках